Мэр Беластоку дапамог беларусцы ўладкаваць дачку ў спэцыялізаваную школу

Дзіцячая лекарка Мая Церакулава страціла працу ў Беларусі за сваю грамадзянскую пазыцыю. Яна мусіла з траімі дзецьмі пераехаць у Польшчу, дзе сутыкнулася з шэрагам эмігранцкіх праблем.

У 9-гадовай дачкі Евы — аўтызм. Дзяўчынка патрабуе навучаньня ў спэцыялізаванай школе ці інтэграцыйнай клясе. Мая расказала Свабодзе, як шукала месца для адукацыі дачкі і як ёй дапамог мэр Беластоку Тадэвуш Трускаляскі.

"Дзіва ў тым, што я не знаёмая з прэзыдэнтам гораду, я не пісала яму, не хадзіла на прыём. Я ня ведаю, як ён даведаўся пра нашу праблему, але факт у тым, што ён умяшаўся".

@RealnaiaBelarus
10min Email: Safe from spam & threats. - temp mail