19 сакавіка - Беларуская дыяспара Беластока арганізавала акцыю пратэста супраць прысутнасці расейскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі.
🟥 🟦🟨

Рэжым Лукашэнкі дазваляе выкарыстоўваць нашу краіну як плацдарм і палігон для расейцаў, якія развязалі вайну. Суверэнітэт Беларусі знаходзіцца пад пагрозай.

Мы Беларусы Беластока патрабуем вываду расейскіх войскаў з Беларусі!
Мы салідарныя з народам Украіны ў гэтыя цяжкія для яе часы ў імкненні бараніць сваю Незалежнасць і суцэльнасць сваёй краіны!
Ня можна ставіць знак роўнасці паміж беларусамі і дыктатарам Лукашэнка.

🔥 Больш за 50 асобаў прынялі удзел ў акцыі каля Генеральнага Консульства РБ ў Беластоку.Беларусы, украінцы, палякі трымалі украінскія, польскія, бел-чырвона-белыя сцягі і плакаты“ Не акупацыі Беларусі”, „Russian Army Go Home”, „ Мы патрабуем вываду расейскіх войскаў з Беларусі”, “Беларусь- не Расея!”, “Расея-агрэсар, акупант і вораг!”, “Расея рукі прэч ад Беларусі!” і іншыя.

На сённяшней акцыі выказалі салідарнасць з палітзняволеннымі Валерыяй Касцюговай і Таццяннай Кузінай якім прысудзілі па 10 гадоў калоніі а таксама з галоўнай рэдактаркай партала Tut.by Марынай Золатавай і гендырэктарцай Людмілай Чэкінай якім прысудзілі па 12 гадоў калоніі па «справе Tut.by».

Слава Украіне 💙💛
Жыве Беларусь 🤍❤️🤍
Салідарнасць - наша сіла. ❤️
✌️

@RealnaiaBelarus
TikTok Video Downloader: Download TikTok Videos without Watermark