У Гомелі лукашысты асудзілі аўтара антываеннага звароту

Па інфармацыі Гомельскай Вясны гамяльчанін Ігар Свірыдзенка атрымаў 10 сутак арышту па артыкулу 19.11 («распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»).

Ігар Свірыдзенка з'яўляецца кіраўніком пошукавай арганізацыі "Памяць Айчыны", якая займаецца пошукам і ўшанаваннем памяці загінулых падчас Другой сусветнай вайны.

У лютым 2022 года Ігар Свірыдзенка выступіў са зваротам, у якім асудзіў напад расеі на Ўкраіну.

@RealnaiaBelarus
How to Watch Stories from Instagram