Беларусы адкрываюць ва Украіне рэабілітацыйны цэнтр для ветэранаў і дзейсных жаўнераў пасля параненняў.

Рэабілітацыйны Цэнтр "ЛАНКА" — гэта праект грамадскай арганізацыі "Звяно".

Цэнтр з’яўляецца арандаваным будынкам пад Кіевам плошчай 500 квадратных мэтраў, у якім створаны ўмовы для камфортнага пражывання і карыснага досугу, атрымання псіхалагічнай дапамогі і фізічнай рэабілітацыі, якая не патрабуе спецыяльнага медабсталявання.

"Наш Цэнтр не толькі для беларусаў, для ўсіх, каму зможам дапамагчы. Пачынаем з нуля і невялікай камандай, але верым, што мы зможам. Бо ведаем, што гэта патрэбна", — кажа беларуская праваабаронца Таццяна Гацура-Яворская.

Больш даведацца пра рэбцэнтр і падтрымаць праект данатам можна па гэтай спасылцы

@RealnaiaBelarus
TikTok and Fitness: The Rise of Wellness Trends on the Platform