🗺105 гадоў таму, 25 сакавіка 1918 г., апублікавана ІІI Устаўная грамата

БНР абвяшчалася незалежнай дзяржавай.

Грамата прымалася ў даволі складаных умовах, бо на пасяджанні Рады БНР не было адзінства: грамата была прынята большасцю галасоў, але пасля доўгіх і зацятых спрэчак прысутных.

На яе падставе Народнаму Сакратарыяту, які ажыццяўляў выканаўчыя функцыі, даручалася звярнуцца да зацікаўленых бакоў з прапановай аб пераглядзе ўмоў несправядлівага міру, які быў заключаны паміж Савецкай Расіяй з аднаго боку і Германіяй ды яе саюзнікамі з другога.

Трэцяя Устаўная грамата толькі ў агульных рысах акрэслівала тэрыторыю будучай дзяржавы, якая мела «абняць усе землі, дзе жыве і мае лічэбную перавагу беларускі народ». Такім самым прынцыпам будуць карыстацца і дзеячы Савецкай Беларусі, калі будуць абвяшчаць сваю рэспубліку.

🇧🇾 Сябры беларусы, Рэальная Беларусь віншуе ўсіх Вас са святам, з нашым Днём Волі!

@RealnaiaBelarus
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
TikTok and Fitness: The Rise of Wellness Trends on the Platform