"Што гэта, калі не вайна?" – Ціханоўская

Сёння, 24 красавіка, дзень нараджэння Марыі Калеснікавай, ёй споўнілася 42 гады. Рэжым аляксандра лукашэнкі асудзіў Марыю на 11 гадоў, за ўдзел у выбарах 2020-га на баку апазіцыі.

У гэты дзень Святлана Ціханоўская нагадала беларусам пра тое, наколькі жорсткі рэжым: "Калі "рэжым не ваюе з жанчынамі", то як жа атрымліваецца, што Маша ўжо чацвёрты год сустракае гэты дзень за кратамі?".

Рэжым утрымлівае ў турмах амаль дзвесце жанчын-палітвязняў, прыгавораных у агульнай складанасці да сотняў гадоў за кратамі. Вайна супраць іншадумства, жорсткасць да людзей, бясконцыя затрыманні і арышты ў Беларусі – як "рэха" з суседняй расіі, дзе дыктатарскі рэжым адкрыта ваюе супраць правоў і свабод грамадзян краіны.

@RealnaiaBelarus
Top 5 Best Zoom Cameras