У «Кока-Колы» ўпершыню за некалькі гадоў з’явіцца новы смак

Цягам найбліжэйшых тыдняў у Паўночнай Амерыцы з’явіцца Coca-Cola Spiced — з малінамі і вострымі прыправамі. Прычым адразу ў дзвюх версіях — з цукрам і без.

Новы смак з’явіўся па выніках спецыяльнага даследавання. Яно выявіла, што спажыўцы ўсё часцей хочуць пакаштаваць напой з прыправамі. А маліны абралі праз іх папулярнасць у аўтаматах, дзе можна змешваць смакі.

На гэты момант «Кока-Кола» ў ЗША прадстаўленая ў класічным варыянце (з цукрам і без), ванільная і з вішняй (а таксама іх мікс). Ёсць таксама лакальныя смакі.
How to Watch Stories from Instagram