Forwarded from Галасаванні Belmovie
Вітаю! Ізноў прапануем вам выбраць праект для перакладу з наступных фільмаў. Варыянты адбіралі з фільмаў 2023 ці 2024 гадоў з найлепшай адзнакай на IMDB і поспехам на буйных кінафестывалях ці прэміях. Фільмы, якія атрымалі галасы ў сакавіку, але не былі перакладзеныя, таксама тут. Галасаванне скончыцца 7 красавіка.

1. Gojira -1.0 - Гадзіла мінус адзін (2023)
Краіна: Японія
Жанр: баявік, прыгоды, драма, жахі, сайфай
Рэжысёр: Такасі Ямадзакі
Сюжэт: Пасляваенная Японія знаходзіцца ў глыбокім крызісе, калі ўзнікае новая пагроза ў выглядзе гіганцкага монстра, якога называюць жахлівым наступствам выбуху атамнай бомбы.
У галоўных ролях: Мінамі Хамабэ, Сакура Анда, Рюнасукэ Камікі, Рыкака Міюра, Юкі Ямада

2. Beyond Utopia - Па той бок утопіі (2023)
Краіна: ЗША
Жанр: дакументальны, біяграфія, гістарычны
Рэжысёр: Мэдэлін Гэвін
Сюжэт: Гісторыя некалькіх сем'яў пра іх спробы ўцёкаў ад прыгнёту ў Паўночнай Карэі, што раскрывае нам свет, які большасць з нас ніколі не бачыла.
У галоўных ролях: Барбара Дэмік, Сун Ён Кім, Лі Хён Со, Лі Со Ён

3. Perfect Days - Ідэальныя дні (2023)
Краіна: Японія, Германія
Жанр: драма
Рэжысёр: Вім Вэндэрс
Сюжэт: Хіраяма чысціць грамадскія прыбіральні ў Токіа, жыве сваім жыццём у прастаце і штодзённым спакоі. Некаторыя сустрэчы прымушаюць яго задумацца пра сваё жыццё.
У галоўных ролях: Кодзі Якусё, Токіа Эмота, Арыса Накана, Міяка Танака, Лонг Мідзума

4. The Holdovers - Пакінутыя (2023)
Краіна: ЗША
Жанр: камедыя, драма
Рэжысёр: Аляксандр Пэйн
Сюжэт: Лёгка раздражняльны настаўнік гісторыі аддаленай закрытай школы вымушаны застацца ў кампусе на калядныя вакацыі разам з кухаркай у смутку і праблемным вучнем, якому няма куды ехаць.
У галоўных ролях: Пол Джамаці, Давайн Джой Рэндальф, Дамінік Сэса, Кэры Прэстан, Брэйдзі Хэпнер

5. Notre corps - Наша цела (2023)
Краіна: Францыя
Жанр: дакументальны
Рэжысёр: Клэр Сімон
Сюжэт: Дакументальны фільм пра дактароў і пацыентаў гінекалагічнага аддзялення ў Францыі.

6. Past Lives - Былыя жыцці (2023)
Краіна: ЗША, Паўднёвая Карэя
Жанр: драма, меладрама
Рэжысёр: Селін Сон
Сюжэт: Нора і Хэ Сон, блізкія сябры дзяцінства, разлучаюцца, калі сям'я Норы эмігруе з Паўднёвай Карэі. Праз дваццаць гадоў яны зноў сустракаюцца на працягу аднаго лёсавызначальнага тыдня, калі сутыкаюцца з паняццямі кахання і лёсу.
У галоўных ролях: Грэта Лі, Тэа Ю, Джон Магара, Мун Сын А, Лін Сын Мін

7. Guardians of the Galaxy Vol. 3 - Вартавыя Галактыкі 3 (2023)
Краіна: ЗША, Новая Зеландыя, Францыя, Канада
Жанр: баявік, прыгоды, камедыя, сайфай
Рэжысёр: Джэймс Ган
Сюжэт: Перажываючы страту Гаморы, Пітэр Квіл збірае сваю каманду, каб абараніць сусвет і сябе, бо гэтая місія можа азначаць канец Вартавых, калі не будзе выкананая.
У галоўных ролях: Крыс Прат, Чуквудзі Івуджы, Брэдлі Купер, Пом Клеменцеф, Дэйв Батыста, Він Дызель

8. Kaibutsu - Монстр (2023)
Краіна: Японія
Жанр: драма, трылер
Рэжысёр: Карээда Хіракадзу
Сюжэт: Маці патрабуе адказу ад настаўніка свайго сына, калі яе сын пачынае паводзіць сябе дзіўна.
У галоўных ролях: Сакура Анда, Эіта Нагаяма, Соя Куракава, Хіната Хіірадзі, Міцукі Такахата

9. Simón - Сімон (2023)
Краіна: ЗША
Жанр: драма
Рэжысёр: Дыега Вінцэнціні
Сюжэт: Сімон, венесуэльскі змагар за свабоду, які знаходзіцца ў выгнанні ў Маямі, перажывае не толькі траўму, але і глыбокую віну за выбар, які яму трэба зрабіць: застацца ў Маямі і пачаць новае жыццё або вярнуцца дадому, каб прайграць у барацьбе з тыранічным рэжымам.
У галоўных ролях: Крысціян МакГафні, Яна Навартшы, Луіс Сільва, Раберта Харамільё, Франклін Віргес

10. Keyke mahboobe man - Мой улюбёны пірог (2024)
Краіна: Іран, Францыя, Швецыя, Германія
Жанр: драма, камедыя
Рэжысёр: Мэрыям Магхадам, Бенташ Санэха
Сюжэт: Сямідзесяцігадовая Махін, самотная да гэтага часу, вырашыла аднавіць сваё асабістае жыццё. Выпадковая сустрэча перарастае ў незабыўны вечар.
У галоўных ролях: Лілі Фархадпур, Эсмаіл Мехрабі, Махамад Хэйдары, Меліка Пазукі
How to Change Teams Background