Мала добрых беларускіх навінаў? Давайце зробім іх самі! На платформе "Новая Беларусь" ідзе праект "Будуй сваё". Там ужо ёсць 18 годных ідэй, якія могуць быць карысныя беларускай супольнасці.

Вы маеце карысную ідэю? А можа хочаце пасачыць, як з чыёйсьці ідэі атрымаецца годная ініцыятыва? Тады далучайцеся да праекту «Будуй сваё», прапаноўвайце, абмяркоўвайце, давайце парады іншым удзельнікам і ўдзельніцам, пакідайце свае падабайкі ці непадабайкі праектам! Усе ў суполках ананімныя, але мы сочым, каб не было абразаў ці іншых непрыстойнасцяў.

Як далучыцца? Можна праз унёсак ці праз 1,5% на дабрачыннасць з падаткаў, калі вы ў Польшчы ці Літве (як запоўніць дэкларацыю, глядзіце тут).
Як гэта працуе? Усе скідваюцца ў адзін «слоік», а потым разам вырашаюць, куды накіраваць супольныя грошы. У Польшчы мы працуем з фундацыямі Tutaka і FaniMani. Усе падрабязнасці тут.

Гэта другі сезон падатковага праекту «Новай Беларусі». Па выніках леташняга ў Вільні з'явілася беларуская бібліятэка «Чытальня», а ў Польшчы робяць сайт па гісторыі Беларусі. Далучайцеся і «Будуйце сваё» па ўсім свеце!
MS Office 2010 Activator: What You Need to Know