«Не бачу сябе ў Беларусі. Ненармальна жыць у мінулым». Былы супрацоўнік Symbal.by агаломшыў прызнаннем

«Не слухаю беларускую музыку, не чытаю беларускія кнігі, не гляджу беларускі ютуб. Больш за тое, не бачу сябе ў Беларусі», — былы супрацоўнік Symbal.by Герман Вярцінскі, зрабіў у сацсетках рэзанансную заяву. Ён распавёў «Нашай Ніве», чаму вырашыў адмовіцца (часова ці не) ад беларушчыны. І паразважаў, як, на яго думку, на такія заявы адрэагаваў бы Павел Белавус.

Калі пачынаюць разважаць, хто сапраўдны беларус, а хто не. Не размаўляеш па-беларуску — не беларус? Не цікавішся гісторыяй і не чытаеш кнігі — не беларус? Не любіш дранікі — не беларус? Ну тады мы зноў застанемся ў беларускамоўным гета для абраных і ўсё жыццё правядзем у эміграцыі, але будзем біць сябе ў грудзі «затое я сапраўдны беларус!».

Хто такі беларус? Той, хто мае беларускі пашпарт? Ці той, хто сябе лічыць беларусам? Для мяне беларусы — гэта прыхільнікі і Лукашэнкі, і Ціханоўскай, і хто зусім не цікавіцца палітыкай ці нават культурай. Яны ўсе беларусы, і з імі ўсімі трэба размаўляць і працаваць. Не выключаць іх з беларусаў, а наадварот — падцягваць да беларушчыны, распавядаць, што гэта крута і класна.

Я цяпер ніяк не спажываю беларускамоўны ды нават проста беларускі кантэнт. Мне гэтага хапіла ў маім жыцці. Я не хачу мерацца, хто бОльшы беларус і хто больш прачытаў кніжак ці паслухаў музыкі.

І дагэтуль я працягваў займацца рознымі праектамі, звязанымі з Беларуссю, але яшчэ ў мінулым годзе зразумеў, што ў мяне не гараць вочы, я ўжо не цікаўлюся гэтай тэмай, як і раней. Мой галоўны прынцып апошнім часам — рабі шчыра. А няшчыра не рабі. Таму я і вырашыў сысці з усіх праектаў і рабіць тое, што мяне будзе натхняць і дзе я змагу натхняць і даваць энергію іншым.

Крыніца 👌 Мая Краіна Беларусь
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
How to Record Hands-Free on Snapchat