Памёр калісьці вядомы блогер Целагрэйкін

У Ізраілі памёр Аляксандр Кандратовіч, які больш вядомы ў Беларусі як блогер Васіль Целагрэйкін. Праславіўся ён тым, што ў сярэдзіне 2010-х узначаліў кампанію супраць свавольства супрацоўнікаў ДАІ. Пра смерць «Целагрэйкіна» паведамілі ягоныя сябры ў фэйсбуку.

Аляксандр Кандратовіч змагаўся са злоўжываннямі даішнікаў шляхам выстаўлення ў інтэрнэт ролікаў, дзе яны паводзілі сябе не найлепшым чынам. Гэта міліцыянтаў злавала, але ў той жа час у тыя яшчэ даволі «траваедныя» часы спрычынялася і да рэагавання начальства на яўныя парушэнні і адпаведна іх выпраўлення. Сам Кандратовіч прэзентаваў праект «Васіль Целагрэйкін» як «рэвізораў ад грамадзянскай супольнасці».

У апошнія гады жыцця Аляксандр Кандратовіч жыў у Ізраілі.

Крыніца 👌 Мая Краіна Беларусь
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Guide on How to Download Instagram Videos Effortlessly