У Навагрудку за лагатып «Мая краіна Беларусь» аштрафавалі цяжарную

Жанчына падпісалася на суполку ў 2019 годзе. Яна не закрыла доступ да старонкі. Навагрудчанка не прыйшла ў суд, але прызнала віну. 21 сакавіка ў судзе Навагрудскага раёна яе пастанавілі аштрафаваць паводле ч. 2 арт.19. КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць».

Цяжарная заплаціць штраф у 25 базавых велічынь (1000 рублёў). Тэлефон канфіскоўваць не будуць.

Будзьце асцярожныя
❗️А калі вы знаходзіцеся на тэрыторыі Беларусі, то лепш у тэлеграме мець падвойнае дно, ці ўвогуле адпісацца і сачыць за каналамі без падпіскі!

Крыніца 👌 Мая Краіна Беларусь
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
The Art of Instagram Captions: Writing Engaging and Authentic Descriptions