Сення 19 красавіка ў 1943 годзе ў Варшаўскім гета выбухнула ўзброенае паўстанне габрэяў (дзе з 40-50 тыс. габрэяў ваявалі толькі каля тысячы).

Напярэдадні габрэйскага свята Песах 19 красавіка нямецкая паліцыя і войскі СС планавалі зачыстку і поўнае знішчэнне Варшаўскага гета. Гэта дзень пачатку паўстання габрэяў. Жыхары гета хаваліся ў схованках і тайніках. Габрэйскія паўстанцы атакавалі немцаў нешматлікай агнястрэльнай зброяй, кактэйлямі Молатава і ручнымі гранатамі. Людзі нападалі на нацыстаў з цэглай у руках ці проста голымі рукамі.

26 дзён доўжыліся разлютаваныя баі за кожны дом, за кожны склеп. Немцы, не ў стане выбіць паўстанцаў з дамоў, проста выпальвалі габрэяў агнямётамі. Палякі, уражаныя і натхнёныя паўстаннем, спрабавалі прыйсці на дапамогу і прарваць акружэнне. Тры часткі Арміі Краёвай беспаспяхова спрабавалі прабіць сцены гета з дапамогай узрыўчаткі. Асуджаныя на знішчэнне габрэі абараняліся да 15 траўня.

Трагічныя, непазбежныя паўстанні за свабоду выклікаюць надзею, ствараюць ідэнтычнасць супольнасці, нясуць задзел на перамогу праз шмат гадоў, фармуюць нацыянальную памяць аб значнасці подзвігу, пакідаюць моцны генетычны след у любым грамадстве і ў гісторыі кожнага народа. Менавіта гэтага зараз і не хапае беларускаму народу. Настане той момант, калі беларусы дойдуць да крайнасці, узнімуць паўстанне і знішчаць лукашысцкі і пуцінскія рэжымы са зброяй у руках.

З 1942 года нацысты пачалі планава зачышчаць 400 тысячнае гета, вывозіць габрэяў у лагеры смерці, дзе праводзіліся масавыя забойствы. У паўстанцаў быў выбар – павольна паміраць у нечалавечых умовах гета, як быдла ў душагубках канцлагераў або памерці з гонарам і сапраўднымі людзьмі, гучна заявіўшы ўсяму свету і галоўнае свайму ворагу, што яны не быдла і не рабы.

Нацысты зраўнялі гета з зямлёй, тысячы людзей загінула, але памяць аб гэтай падзеі засталася назаўжды. Гэта выдатны прыклад чалавечай адвагі, стойкасці людзей, якія ў невыносных умовах, будучы задушанымі, фізічна і маральна апушчанымі да ўзроўню жывёлы прагнуць свабоды.

#ГісторыяМКБ
Top 5 Best Zoom Cameras