Пасля СПА і авіяцыі Расія «знішчыла» і ўкраінскія вайскова-марскія сілы

Мінабароны РФ заявіла аб знішчэнні дэсантнага карабля «Юрый Алефірэнка» вайскова-марскіх сіл Украіны

Сцвярджаецца, што па караблі быў здзейснены «удар высокадакладнай зброяй ВКС Расіі» у порце Адэсы. Расійскае ведамства называе «Юрый Алефірэнка» апошнім баявым караблём вайскова-марскіх сіл Украіны.

Ніякіх доказаў гэтаму Мінабароны Расіі не прадставіла. Украінскі бок заявы расіянаў не каментаваў.

У першыя дні ўварвання Расія заяўляла пра знішчэнне Паветраных сіл і сіл СПА Украіны. Але гэта аказалася няпраўдай.
How to Cut in iMovie