Жыхары Шабекіна скардзяцца, што не могуць датэлефанавацца да гарачай лініі па эвакуацыі. Занадта шмат людзей жадаюць з'ехаць з 40-тысячнага горада

Мясцовая адміністрацыя не зрабіла ніякіх пунктаў збору людзей, бо гэта небяспечна. Жыхароў імкнуцца вывозіць на машынах і невялікіх аўтобусах. Як піша «Подъём», сітуацыя вельмі напружаная.

«Горад абстрэльваюць. Горад эвакуіруецца, і адміністрацыя, у прынцыпе, нам дапамагае. Але я не магу датэлефанавацца па тых тэлефонах, якія пазначаныя, таму што занадта шмат людзей, якія хочуць з'ехаць адсюль. Яны (улады) кажуць, што даюць машыны і аўтобусы, але гэта трэба кудысьці ісці. А дайсці да аўтобуса — гэта праз снарады, небяспечна.

Гэта, вядома, не паніка, але ўсё жадаюць выратаваць свае жыцці, жыцці дзяцей. Лепш з'ехаць», — цытуе выданне мясцовага жыхара.
How to Record Hands-Free on Snapchat