«Пэўная фільтрацыя кантынгенту». Церцель растлумачыў узмоцнены кантроль і праверкі тэлефонаў на граніцы

Старшыня КДБ пракаментаваў праверкі на межах Беларусі, падчас якіх людзям лазяць у тэлефоны і ладзяць допыты.

«Гэта мера рэалізуецца цяпер па ўсім перыметры нашай граніцы. Яна накіраваная на своечасовае выяўленне і лакалізацыю дзейнасці асоб, якія выношваюць тэрарыстычныя, экстрэмісцкія памкненні ў адносінах да Беларусі», — заявіў Церцель.

Узмоцнены кантроль на мяжы, па яго словах, гэта адзін са складнікаў, які дазваляе рабіць пэўную фільтрацыю такога кантынгенту і не дапускаць на тэрыторыю Беларусі.
The Best Dell Monitor for Your Needs