Расія ўзнагародзіла беларускіх кадэбэшнікаў

Гэтым пахваліўся старшыня КДБ Іван Церцель. За што канкрэтна беларускія разведчыкі атрымалі ўзнагароды, Церцель не стаў удакладняць.

«Вы павінны разумець абмежаванасць, закрытасць нашай працы. <…> Я сказаў бы так: мы нават падказваем нашым расійскім сябрам і калегам, перадаем і здабываем пэўную інфармацыю. Сёння ў падзяку (не буду раскрываць, за што) шэраг афіцэраў нашай знешняй разведкі будуць узнагароджаныя ўзнагародамі Расійскай Федэрацыі. Тэма закрытая, таму я не скажу, але яна звязана з многімі пытаннямі», — сказаў Церцель.
Samsung HW-B650: A Powerful Soundbar for an Immersive Audio Experience