Бальзам
1.9K subscribers
2.5K photos
1.34K videos
2.18K links
І кожны сам сабе бальзам…

Канал без палітыкі і вайны. Асноўны канал: @nashaniva
Download Telegram
У Botanic Project выйшаў новы альбом

Вядомы беларускі рэгі-калектыў парадаваў прыхільнікаў новым рэлізам «Музыка сфер».

Паслухайце яго па спасылцы.
Як уласнаручна зрабіць маянэз ды іншыя запраўкі для салаты

Галоўнае, што патрэбна, — гэта блэндар.

Чытайце далей тут.
Штучны інтэлект дапамог навукоўцам стварыць новы антыбіётык супраць вельмі небяспечнай супербактэрыі

«ШІ за паўтары гадзіны зрабіў тое, на што звычайна сыходзяць месяцы і нават гады».

Чытайце далей тут.
У Фінляндыі хочуць зарэгістраваць усіх катоў

Рэестр катоў мусіць уступіць у сілу ў пачатку 2026 года. Жывёлы будуць чыпіраваны, а інфармацыя пра іх будзе занесена ў спецыяльны каталог.

Чытаць тут.
Высветлілася, колькі ўсяго ў сукупнасці існавала тыраназаўраў да глабальнага вымірання

Новае даследаванне вызначыла найбольш рэалістычную колькасць усіх тыраназаўраў, якія калі-небудзь існавалі на Зямлі да сутыкнення планеты з астэроідам.

Чытайце далей тут.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Лагойскім раёне пабачылі мядзведзя

Ён не спалохаўся машыны, пасажыры ж аўто наогул былі шчаслівымі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Вуліца дажджу» з’явілася ў Дубаі

Кіламетровая вуліца, на якой заўжды ідзе дождж, з’явіцца ў гатэлі Cote d’Azur Monaco. Бульвар будзе мець сістэму клімат-кантролю і падтрымліваць тэмпературу +27 градусаў. Будзе рэгулявацца таксама вільготнасць (60%) і хуткасць ветру (5 км/г). Акрамя гэтага, сіла дажджу будзе змяняцца ад імжы да залевы. У планах «пусціць» там яшчэ і снег.
Фанаты футбольнага «Гамбурга» выбеглі на поле, каб адсвяткаваць доўгачаканае вяртанне ў Бундэслігу, але далей іх чакала моцнае расчараванне

Сёння ў другім нямецкім футбольным дывізіёне прайшоў апошні тур. «Гамбург» на выездзе перамог «Зандхаўзэн». Фанаты прарваліся на поле і пачалі святкаваць, бо ў паралельным матчы канкурэнт за прамы выхад у Бундэслігу «Хайдэнхайм» прайграваў з лікам 1:2.

Свята працягнулася нядоўга — за 11 дададзеных арбітрам хвілін «Хайдэнхайм» забіў два мячы, вырваў перамогу і апусціў «Гамбург» на трэцяе месца міма доўгачаканай пуцёўкі.

Клуб з поўначы Германіі пяць гадоў не можа вярнуцца ў Бундэслігу. Цяпер яго чакаюць стыкавыя матчы супраць «Штутгарта».
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Кіяну Рыўз і ягоны гурт выступілі на сцэне ўпершыню за 20 гадоў

Рок-гурт Dogstar, які грае ў стылі гранж, выступіў упершыню з 2002 года на фестывалі BottleRock. У склад калектыву ўваходзяць Роб Мейлхаўз (ударныя, клавішы), Брэт Домраўз (гітара, вакал) і Кіяну Рыўз (бас-гістара).

Dogstar выканалі кампазіцыі са сваіх першых двух альбомаў, а таксама сыгралі тры новыя песні. Усе яны стануць часткай новай плыткі, рэліз якой адбудзецца пазней.

Рыўз прызнаўся, што ўсе гэтыя гады яму не хапала музыкі, сумесных рэпетыцый, выступаў і напісання новых трэкаў.
Адвакат з Нью-Ёрка выкарыстаў ChatGPT для падрыхтоўкі дакументаў – цяпер яго чакае суд

У рамках судовага працэсу супраць авіякампаніі Avianca, юрыст істца Стывен Шварц прадставіў 15-старонкавы дакумент. У якасці доказаў у дакуменце прыводзіліся цытаты экспертаў і спасылкі на аналагічныя судовыя пасяджэнні. Аднак адвакат з боку абароны заявіў, што 6 з прадстаўленых спраў – гэта несапраўдныя судовыя рашэнні з фіктыўнымі цытатамі.

Як выявілася, Стывен Шварц выкарыстаў ChatGPT для падрыхтоўкі дакументаў, а чат-бот проста выдумаў рэалістычныя, але не існыя дадзеныя. Юрыст прызнаўся, што «не ведаў аб тым, што чат-бот можа генераваць ілжывы кантэнт».

Суд назваў сітуацыю беспрэцэдэнтнай і прызначыў слуханне, на якім для нядбайнага адваката абяруць «патэнцыйныя меры пакарання».
Музычны каталог Queen можа быць прададзены за ашаламляльную суму

Крыніца агенцтва CNN назвала суму, за якую можа быць прададзены каталог песень культавага музычнага гурта Queen разам з аўтарскімі правамі. Гэты кошт можа стаць самым высокім у гісторыі продажаў музычных каталогаў.

Падрабязней чытайце тут.
У Швецыі аператар танцавальнага шоу камерай адправіў экаактывіста ў накдаўн

Падчас здымак шведскага тэлешоу «Танцы з зоркамі» экаактывісты вырашылі сарваць фінальны выступ алімпійскай чэмпіёнкі Шарлоты Калы. На пляцоўку выбеглі трое маладых людзей, якія пачалі рассыпаць парашок жоўтага колеру. Адзін з іх разгарнуў плакат з заклікам «задумацца пра экалогію», але знянацку ў яго ўляцела камера, і хлопец ўпаў на падлогу.

Усіх ўдзельнікаў акцыі затрымалі супрацоўнікі службы бяспекі, а Кала разам са сваім партнёрам Тобіясам Карлсанам занялі другое месца ў шоу.
Знакаміты венецыянскі Гранд-канал цалкам афарбаваўся ў ярка-зялёны. Паліцыя праводзіць расследаванне

Магчыма, за гэта могуць быць адказныя кліматычныя актывісты.

Чытайце далей.
«Анатомія падзення»: фільм-пераможца Канскага кінафестывалю даследуе жыццё пары, у якім не ўсё так адназначна

Гэта стужка пра складанасць рэальнасці ў свеце, дзе людзі вельмі лёгка складаюць меркаванне наконт той ці іншай з’явы. Таксама гэта гісторыя «падзенняў»: мужчыны — з акна, а сям’і — у бездань недаверу, падазронасці і ўзаемных абвінавачванняў.

Чытайце далей.
Мужчына вучыўся 54 гады ва ўніверсітэце, каб атрымаць дыплом. Чаму так доўга?

На мінулым тыдні 71-гадовы Артур Рос выйшаў на сцэну Універсітэта Брытанскай Калумбіі (UBC), каб атрымаць ступень бакалаўра мастацтваў — праз больш за пяць дзесяцігоддзяў пасля пачатку вучобы.

Ён адзначыў, што, хутчэй за ўсё, з'яўляецца «самым павольным» студэнтам у ванкуверскім універсітэце.

Чытаць далей.
The Ultimate Guide to Microsoft Publisher