Belmovie - канал пра кіно
1.75K subscribers
322 photos
2 videos
162 links
Новыя фільмы, а таксама годная класіка па-беларуску
Download Telegram
Forwarded from Галасаванні Belmovie
Вітаем! Інфармацыі шмат, і ўсё для таго, каб паказаць вам, якія фільмы былі прапанаваныя для галасавання нашым спонсарам. Мінулым разам усё вырашыў адзін голас, таму запрашаем усіх паўдзельнічаць у галасаванні гэтага месяца.

Што дасць магчымасць узяць удзел? Адзін з наступных варыянтаў:
1) падпіска на Patreon (ад узроўню "Шляхта" і вышэй)
2) падпіска на канал для спонсараў
3) аднаразовы данат (ад 5€ і болей)

Апытанка скончыцца 7 красавіка. Дзякуй за ўвагу!
Вітаю! Даруйце, што позна, але паведамленне тэрміновае. Здаецца, пачаўся новы раўнд чысткі каналаў нашага кірунку з боку міжнародных карпарацый, што ігнаруюць існаванне беларускіх гледачоў. Таму, калі з гэтым каналам штосьці здарыцца, усе навіны пра новы канал будуць у нашых сацсетках. Падпісвайцеся, каб мы не згубілі адно аднаго!

Нашы сацсеткі:
1. Наш Youtube
2. Наш Twitter ці X
3. Наш Instagram

Дзякуй за ўвагу!
Вітаю! Паважаныя жыхары і госці Віцебска, калі заўтра будзеце ў горадзе, прапануем вам цікавы варыянт баўлення вольнага часу. Прыемнага прагляду!
Ужо ў гэту пятніцу!

Але пакуль праз замалую колькасць зарэгістраваных прагляд пад пагрозай адмены

Таму калі вы думаеце аб тым, каб пайсці, але пакуль не зарэгістраваліся, самы час гэта зрабіць:
па тэлефоне +375 29 890-28-40 (ёсць вайбер)
або ў dm пляцоўкі ў інсце: instagram.com/upgrade_vtb
або наўпрост мне ў тг: @Arciom
На ўсе застаўкі (2 сезон, 6 серыя - Ку-ку)

Шчыра дзякуем за падтрымку нашым спонсарам:
Дар'я Ван

mova.how
Plistačka

За постар шчыры дзякуй Plistačka!

Краіна: ЗША
Сюжэт: Пасля таго, як Худога Піта абакралі, Уолт прымушае Джэсі пайсці за грашыма. Тым часам гісторыя Уолта пра тое, што Эліат і Грэтчэн плацяць за яго лячэнне, знаходзіцца на мяжы краху.
Жанр: крымінал, драма, трылер
У галоўных ролях: Браян Крэнстан, Ааран Пол, Анна Ган, Бэтсі Брандт, АрДжэй Міці, Дын Норыс, Боб Одэнкёрк, Стывен Майкл Кесада

Прыемнага прагляду!
Пакінутыя (2023)

Шчыра дзякуем за падтрымку нашым спонсарам:
Plistačka
Кацярына Варажун

Краіна: ЗША
Жанр: камедыя, драма
Рэжысёр: Аляксандр Пэйн
Сюжэт: Лёгка раздражняльны настаўнік гісторыі аддаленай закрытай школы вымушаны застацца ў кампусе на калядныя вакацыі разам з кухаркай у смутку і праблемным вучнем, якому няма куды ехаць.
У галоўных ролях: Пол Джамаці, Давайн Джой Рэндальф, Дамінік Сэса, Кэры Прэстан, Брэйдзі Хэпнер

Падзякаваць перакладчыку за працу, а таксама паскорыць пераклад наступнага фільма можна:
1) падпіскай на Patreon
2) падпіскай на канал для спонсараў
3) аднаразовым данатам

Прыемнага прагляду!
Вітаю! Прыйшоў час расказаць вам пра тое, што чакае наш праект найбліжэйшым часам. Як вы маглі заўважыць, у красавіку перакладаў было няшмат праз мае асабістыя прычыны. Мой маральны стан не дазваляў перакладаць якасна, а рабіць працу абы зрабіць не хацелася. Таксама я заняўся трансфармацыяй праекта. Цяпер Belmovie хоча стаць не проста праектам аднаго перакладчыка, а платформай, што будзе зручнай для гледачоў і карыснай для іншых стваральнікаў кантэнту. На жаль, на пераклад часу застаецца мала. Таму мы бяром паўзу ў перакладах на пару месяцаў, каб зрабіць гэты праект як мага лепшым. Вядома, усе падпіскі на час паўзы будуць прыпыненыя. Але не забывайцеся на нас. Спачатку мы перакладзём красавіцкія заказы нашых спонсараў (засталіся яшчэ тры фільмы і дзве серыі "Арчара"), а потым шчыльна зоймемся запланаваным крокам наперад. Спадзяюся паспець усё зрабіць у ліпені і вярнуцца з перакладам 2 сезона "Дому Цмока" з невялічкім спазненнем. Так што хутка пабачымся, дзякуй за ўвагу!
Арчар (2 сезон, 8 серыя - Другая стадыя)

Шчыра дзякуем за падтрымку нашаму спонсару:
yunikkk
За постар шчыры дзякуй Plistačka!

Краіна: ЗША
Сюжэт: Пасля кароткага спалоху Мэлары ад раку грудзей іншы агент Айсіс вырашае прайсці абследаванне на хваробу і атрымлівае трагічны вынік.
Жанр: мультфільм, камедыя, баявік
У галоўных ролях: Х. Джон Бенжамін, Джудзі Грыр, Эмбер Нэш, Крыс Парнэл, Аіша Тайлер, Джэсіка Уолтар

Прыемнага прагляду!
Рая і апошні цмок (2021)

Шчыра дзякуем за падтрымку нашаму спонсару і рэдактару:
Пятрусь Вэрхал

Краіна: ЗША
Жанр: мультфільм, сямейны, прыгоды, драма, камедыя, фэнтэзі, баявік
Сюжэт: На землях былой краіны Кумандры, населеных старажытнай цывілізацыяй, ваярка Рая адчайна спрабуе знайсці апошняга цмока.
У галоўных ролях: Келі Мары Трэн, Аквафіна, Джэма Чан, Айзек Ван, Дэніэл Дэ Кім, Бенедыкт Вон

Прыемнага прагляду!
Апантанасць (1981)

Шчыра дзякуем за падтрымку нашаму спонсару:
Канал "Vyjavy Pustečy"

Краіна: Францыя, Германія
Жанр: жахі, драма
Рэжысёр: Анджэй Жулаўскі
Сюжэт: Жанчына паводзіць сябе ўсё больш трывожна пасля таго, як папрасіла мужа пра развод. Падазрэнні ў нявернасці неўзабаве саступаюць месца нечаму значна больш злавеснаму.
У галоўных ролях: Ізабэль Аджані, Сэм Ніл, Хайнц Бэнент, Марджыт Карстэнсен

Прыемнага прагляду!
Арчар (2 сезон, 9 серыя - Эфект плацэба)

Шчыра дзякуем за падтрымку нашаму спонсару:
yunikkk
За постар шчыры дзякуй Plistačka!

Краіна: ЗША
Сюжэт: Калі Арчар выяўляе, што хіміятэрапеўтычныя прэпараты, якія ён прымае для лячэння раку грудзей, фальшывыя, ён бярэцца знішчыць злачынцаў, якія стаяць за гэтай схемай.
Жанр: мультфільм, камедыя, баявік
У галоўных ролях: Х. Джон Бенджамін, Джудзі Грыр, Эмбер Нэш, Крыс Парнэл, Аіша Тайлер, Джэсіка Уолтар

Прыемнага прагляду!
Шлюбная гісторыя (2019)

Шчыра дзякуем за падтрымку нашаму спонсару:
mova.how

Краіна: ЗША, Вялікабрытанія
Жанр: драма, меладрама
Рэжысёр: Ноа Баўмбах
Сюжэт: Праніклівы і спагадлівы погляд Ноя Баўмбаха на распад шлюбу і захаванне сям'і.
У галоўных ролях: Скарлет Ёхансан, Адам Драйвер, Лора Дорн, Алан Алда, Рэй Ліёта, Джулі Хэгэрці, Эжы Робертсан

Прыемнага прагляду!
The Ultimate Guide to Microsoft Publisher