Мая Краіна Беларусь
25.2K subscribers
23.1K photos
10.1K videos
19 files
17.1K links
Галоўны канал пра Беларусь!
Па ўсіх пытаннях: @MKBelbot
Не сілай, а розумам!
Download Telegram
⚔️ Паўстанне Касцюшкі

🔥 Трэба памятаць, што ў нас доўгая традыцыя змагання з расійскім акупантам! Адным з прыкладаў з'яўляецца паўстанне Касцюшкі, якое пачалося 24 сакавіка 1794 года.

⚔️ Узброенае выступленне было накіраванае супраць расійскай акупацыі і прускай інтэрвенцыі ды за аднаўленне Рэчы Паспалітай, якая складалася з Кароны Польскай і нашай гістарычнай дзяржавы – Вялікага Княства Літоўскага. Паўстанне 1794 года стала першым этапам паступовага фарміравання ўласнага нацыянальна-вызваленчага руху ў наступныя часы.

Наш Касцюшка слаўны быў,
Маскалёў ён добра біў...


Historyja I Мая краіна Беларусь
Сумная нядзеля перад 25 сакавіка? Мы маем для вас буст беларускасьці! #што_паглядзець

Фільмы:
🎬Опенгеймер / Oppenheimer
🎬Гмах / High-Rise
🎬Скот Пілігрым супраць сусвету / Scott Pilgrim vs. the World
🎬Пацалунак вампіра | Vampire's Kiss
🎬Апошні герой | The Last Stand
🎬Горы | The Mountains
🎬Паездка з мамай | Driving Mum

Анімэ ад анібел:
👩‍🎤Вядзьмарка і звер / Majo to Yajuu - 8 сэрыя
👩‍🎤Bucchigiri?! - 9 сэрыя
👩‍🎤Неразумны анёл у танцы з дэманам / Oroka na Tenshi wa Akuma to Odoru - 10 сэрыя
👩‍🎤Выхадны дзень Спадара Злыдня / Kyuujitsu no Warumono-san - 11 сэрыя
👩‍🎤Узняцце ўзроўню ў адзіночку / Ore dake Level Up na Ken - 10 сэрыя
👩‍🎤Маналог фармацэўта / Kusuriya no Hitorigoto - 23 сэрыя

Для малодшых:

🛸40-я серыя мультсерыяла «К'ю Клыпа 5»!🤖 - глядзець на Гаваруне
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У гандлёвых цэнтрах у Беларусі заўважылі патрулі "міліцыі" з аўтаматамі

Пасля тэракту ў Падмаскоўі «МУС» пастанавіла ўзмацніць патрулі ў месцах збору людзей і ўзброіць супрацоўнікаў аўтаматычнай зброяй.

У многіх буйных гандлёвых цэнтрах заўважаны "міліцыянеры", узброеныя аўтаматамі. Акрамя таго, узмоцнены нарады “міліцыі” каля касцёлаў: католікі сёння святкуюць Вербную Нядзелю.

Крыніца 👌 Мая Краіна Беларусь
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
А вось так сёння святкуюць Дзень Волі беларусы ў Варшаве

Сувязь з каналам 👌 Мая Краіна Беларусь
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Фота на найлепшы камэнтар
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🕯 Роўна два гады таму – 25 сакавіка 2022 года – у шпіталі ад параненняў загінуў Дзмітрый Апанасовіч з пазыўным Тэрор

Напярэдадні, 24 сакавіка ў баях пад Кіевам Зміцер атрымаў раненне не сумяшчальнае з жыццём.

Але ні што не забыта і ніхто не забыты! Яго справа жыве, і Батальён «Тэрор», што названы ў гонар героя, кожны дзень помсціць за ўсіх загінуўшых беларусаў на полі бою!

Герої не вмирають!
Жыве Беларусь!
Слава Украіне!
Дзень Волі – гэта адно з самых галоўных беларускіх святаў. Менавіта 25 сакавіка 1918 года была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі і тым самым адноўленая наша дзяржаўнасць, але ўжо ў навейшай, сучаснай нацыянальнай форме. Больш за тое, гэта таксама была заява аб тым, што беларусы зноў маюць намер быць гаспадарамі ў сваёй краіне, дзе хочуць жыць свабодна. Таксама ўлады БНР абвясцілі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг і гістарычны герб Пагоня дзяржаўнымі сімваламі.

Лагічным працягам дэкларацыі аб незалежнасці ў 1918 годзе было яе паўторнае абвяшчэнне пад канец XX ст. у час распаду савецкай турмы народаў. У выніку намагання не аднаго пакалення, мы маем сваю дзяржаву. Але адзінае, што нам засталося, гэта разам з суседзямі перамагчы супольнага гістарычнага ворага - Масковію і дамагчыся свабоды ўнутры нашай краіны, у нашым агульным доме. А яшчэ памятайма словы Рыгора Барадуліна:

Дваццаць пятага сакавіка –
Наша свята,
Пароль
І прысяга!
TikTok and Fitness: The Rise of Wellness Trends on the Platform