Наша Ніва
27.9K subscribers
57.9K photos
9.03K videos
2 files
43.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
У Драздах на продаж выставілі новы дом за тры мільёны даляраў

Яго пабудавалі сёлета.

https://nashaniva.com/318124

Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Белгарадзе пралунаў выбух

Па непацверджанай інфармацыі, бомба ўпала са знішчальніка ці беспілотнага апарата.

Ёсць пацярпелы, афіцыйнай інфармацыі пакуль няма.
Беларускія вайскоўцы патрэніраваліся збіваць дроны халастымі патронамі

«Праводзілі не трэніроўку па знішчэнні БПЛА, а здымку чарговай паказухі», — аналізуе кадры @hajun_by.

https://nashaniva.com/318128

Без VPN — па гэтай спасылцы.
МЗС Беларусі паабяцала «асіметрычны адказ» Польшчы на абмежаванні

«У Беларусі не прыгнятаецца ніводная з нацыянальных меншасцяў, усе грамадзяне розных нацыянальнасцяў жывуць у міры і згодзе».

https://nashaniva.com/318127

Без VPN —
па гэтай спасылцы.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Улады паказалі, з дапамогаю якіх тэхнічных сродкаў будуць сёлета кантраляваць адпачынак на пляжах

Дроны і электрасамакаты.

https://nashaniva.com/318129

Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Белгародскай вобласці рыхтуюцца да эвакуацыі цэлага горада

40-тысячны Шабекіна вырашана адсяліць.

https://nashaniva.com/318132

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Forwarded from Бальзам
Чмялі працуюць нават больш, чым мы думалі

Бухматыя насякомыя награваюцца, разносячы кветкавы пылок. З пацяпленнем клімату гэта можа прынесці вялікія непрыемнасці людзям.

Падрабязней чытайце тут.
Віктар Бабарыка выступіць сведкам па справе сына на судзе

У Мінскім абласным судзе працягваецца слуханне па крымінальнай справе Эдуарда Бабарыкі. 

https://nashaniva.com/318136

Без VPN — па гэтай спасылцы.
ВІДЭАНАВІНЫ: Пра што шкадуе Лукашэнка і маўчыць яго фаварытка / Сакрэты Качанавай / Вышыванка для Малахава

Спецслужбы СНД з’ехаліся ў Мінск. Кіраўнік КДБ Іван Церцель пагражае, але не памятае гісторыю. Фаварытка Лукашэнкі Арына Сабаленка не хоча гаварыць пра яго. Крамлёўскія пранкеры Ваван і Лексус выступаюць перад беларускімі дзецьмі. Знайшлася Алена Анісім. Наталля Качанава расказвае пра свой стыль.

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://youtu.be/bOlLR5rouRQ
Хто тая вядоўца БТ, што бярэ інтэрв'ю ў палітвязняў і просіць іх выбачацца ў эфіры

Нядаўна гэтая радыкальная бландзінка выпусціла два такіх інтэрв'ю — з былым актывістам «Еўрапейскай Беларусі» і «Моладзі БНФ» Арсенем Дзядком, які сядзіць на «хіміі», і Раманам Пратасевічам пасля ягонага памілавання.

Расказваем, што гэта за жанчына і хто яе не просты муж.

https://nashaniva.com/317781

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Прэзідэнт Зяленскі заявіў, што не будзе «замаўляць таксі» расійскім вайскоўцам, размешчаным у Прыднястроўі

На прэс-канферэнцыі з нагоды саміта Еўрапейскай палітычнай супольнасці ён таксама адзначыў, што лёс гэтага падкантрольнага Маскве рэгіёна будзе вырашаць Малдова разам з саюзнікамі.

Уладзімір Зяленскі сказаў, што «ўсім патрэбная аб'яднаная Малдова». Украінскі прэзідэнт сказаў, што «калі расейскія вайскоўцы ў Прыднястроўі хочуць жыць, яны сыдуць адтуль» і ён ім «таксі замаўляць не будзе».

Саміт краін Еўрасаюза і іх суседзяў адбыўся на правым беразе Днястра, у малдаўскай вёсцы Більбаака.
Увесь Навагрудак сёння застаўся без вады

На цэнтральным водаправодзе адбылася аварыя.

https://nashaniva.com/318146

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Галоўнае за 1 чэрвеня

Віктар Бабарыка выступіць сведкам па справе сына на судзе. Пра палітыка нічога не вядома больш за месяц

МЗС Беларусі паабяцала «асіметрычны адказ» Польшчы на абмежаванні. І паставіла ў віну «прамы ўдзел у вайне на баку кіеўскага рэжыму»

«Крычала, вяла сябе агрэсіўна». Стала вядома, што з Аленай Анісім. З Акадэміі навук яе звольнілі

«Пэўная фільтрацыя кантынгенту». Церцель растлумачыў узмоцнены кантроль і праверкі тэлефонаў на граніцы

«Не стаяла пытанне — сустракацца са мной ці з Ціханоўскай». Пра што Латушка гаварыў у Кіеве з Падаляком?

Пра што шкадуе Лукашэнка і маўчыць яго фаварытка / Сакрэты Качанавай / Вышыванка для Малахава. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 1 чэрвеня

ГУБАЗіК расказаў, у чым вінавацяць каталіцкага семінарыста Уладзіслава Беладзеда

У Белгародскай вобласці рыхтуюцца да эвакуацыі цэлага горада. Рускі добраахвотніцкі корпус і легіён «Свабода Расіі» зноў заявілі пра пранікненне на тэрыторыю Расіі

Хто тая вядоўца БТ, што бярэ інтэрв'ю ў палітвязняў і просіць іх выбачацца ў эфіры
У Магілёве затрымалі траіх мужчын

Відэа з затрыманымі з'явілася ў дзяржаўным канале Магілёва. У сюжэце іх назвалі «групай падтрымкі Украіны».

https://nashaniva.com/318134

Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Мінску могуць зачыніць яшчэ адзін касцёл?

Касцёл Узвіжання Святога Крыжа на Кальварыі чакае маштабны капрамонт. Як і ў выпадку з Чырвоным касцёлам, тут ізноў фігуруе «Мінская спадчына».

https://nashaniva.com/318122

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Forwarded from Бальзам
У Канадзе барацьба з курцамі выйшла на новы ўзровень

Канада першай у свеце пачне друкаваць папярэджанні аб шкодзе курэння на кожнай асобнай цыгарэце.

Чытайце далей тут.
«Лукашэнка адказаў Макрону, які прасіў не ціснуць на рэжым», а «Церцель калісьці будзе намінаваны на «Оскар»

Палітыкі і аналітык каментуюць, што стаіць за гучнай заявай Лукашэнкі аб «рашэнні пытання ва Украіне» ў 2014-2015 гадах і словамі Церцеля аб «фільтрацыі кантынгенту» на мяжы, якія прагучалі на сённяшняй сустрэчы з кіраўнікамі спецслужбаў СНД.

https://nashaniva.com/318135

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Гарачыя пуцёўкі. Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт заклікае сваіх студэнтаў прайсці навучанне ў Белгарадзе

«Не прапусці свой шанец прайсці навучанне ў Белгарадзе!» — заклікае ўніверсітэт і суправаджае сваё паведамленне знакам 🔥 «агонь».

https://nashaniva.com/318150

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Апублікаванае перадсмяротнае інтэрв'ю Вітаўта Кіпеля: як захаваць беларускасць у эміграцыі

«Тыя людзі, што ў эміграцыі даюць рады ў капіталістычным свеце, становяцца дастаткова хутка на ногі, маюць добрую ўстойлівасць. Вось гэтая ініцыятыва патрэбная на Бацькаўшчыне».

Прыводзім найбольш цікавыя моманты з апошняга перад смерцю інтэрв'ю Вітаўта Кіпеля.

https://nashaniva.com/318072

Без VPN — па гэтай спасылцы.
TikTok Video Downloader: Download TikTok Videos without Watermark