Наша Ніва
27.9K subscribers
57.9K photos
9.03K videos
2 files
43.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Forwarded from Бальзам
Чмялі працуюць нават больш, чым мы думалі

Бухматыя насякомыя награваюцца, разносячы кветкавы пылок. З пацяпленнем клімату гэта можа прынесці вялікія непрыемнасці людзям.

Падрабязней чытайце тут.
Віктар Бабарыка выступіць сведкам па справе сына на судзе

У Мінскім абласным судзе працягваецца слуханне па крымінальнай справе Эдуарда Бабарыкі. 

https://nashaniva.com/318136

Без VPN — па гэтай спасылцы.
ВІДЭАНАВІНЫ: Пра што шкадуе Лукашэнка і маўчыць яго фаварытка / Сакрэты Качанавай / Вышыванка для Малахава

Спецслужбы СНД з’ехаліся ў Мінск. Кіраўнік КДБ Іван Церцель пагражае, але не памятае гісторыю. Фаварытка Лукашэнкі Арына Сабаленка не хоча гаварыць пра яго. Крамлёўскія пранкеры Ваван і Лексус выступаюць перад беларускімі дзецьмі. Знайшлася Алена Анісім. Наталля Качанава расказвае пра свой стыль.

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://youtu.be/bOlLR5rouRQ
Хто тая вядоўца БТ, што бярэ інтэрв'ю ў палітвязняў і просіць іх выбачацца ў эфіры

Нядаўна гэтая радыкальная бландзінка выпусціла два такіх інтэрв'ю — з былым актывістам «Еўрапейскай Беларусі» і «Моладзі БНФ» Арсенем Дзядком, які сядзіць на «хіміі», і Раманам Пратасевічам пасля ягонага памілавання.

Расказваем, што гэта за жанчына і хто яе не просты муж.

https://nashaniva.com/317781

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Прэзідэнт Зяленскі заявіў, што не будзе «замаўляць таксі» расійскім вайскоўцам, размешчаным у Прыднястроўі

На прэс-канферэнцыі з нагоды саміта Еўрапейскай палітычнай супольнасці ён таксама адзначыў, што лёс гэтага падкантрольнага Маскве рэгіёна будзе вырашаць Малдова разам з саюзнікамі.

Уладзімір Зяленскі сказаў, што «ўсім патрэбная аб'яднаная Малдова». Украінскі прэзідэнт сказаў, што «калі расейскія вайскоўцы ў Прыднястроўі хочуць жыць, яны сыдуць адтуль» і ён ім «таксі замаўляць не будзе».

Саміт краін Еўрасаюза і іх суседзяў адбыўся на правым беразе Днястра, у малдаўскай вёсцы Більбаака.
Увесь Навагрудак сёння застаўся без вады

На цэнтральным водаправодзе адбылася аварыя.

https://nashaniva.com/318146

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Галоўнае за 1 чэрвеня

Віктар Бабарыка выступіць сведкам па справе сына на судзе. Пра палітыка нічога не вядома больш за месяц

МЗС Беларусі паабяцала «асіметрычны адказ» Польшчы на абмежаванні. І паставіла ў віну «прамы ўдзел у вайне на баку кіеўскага рэжыму»

«Крычала, вяла сябе агрэсіўна». Стала вядома, што з Аленай Анісім. З Акадэміі навук яе звольнілі

«Пэўная фільтрацыя кантынгенту». Церцель растлумачыў узмоцнены кантроль і праверкі тэлефонаў на граніцы

«Не стаяла пытанне — сустракацца са мной ці з Ціханоўскай». Пра што Латушка гаварыў у Кіеве з Падаляком?

Пра што шкадуе Лукашэнка і маўчыць яго фаварытка / Сакрэты Качанавай / Вышыванка для Малахава. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 1 чэрвеня

ГУБАЗіК расказаў, у чым вінавацяць каталіцкага семінарыста Уладзіслава Беладзеда

У Белгародскай вобласці рыхтуюцца да эвакуацыі цэлага горада. Рускі добраахвотніцкі корпус і легіён «Свабода Расіі» зноў заявілі пра пранікненне на тэрыторыю Расіі

Хто тая вядоўца БТ, што бярэ інтэрв'ю ў палітвязняў і просіць іх выбачацца ў эфіры
У Магілёве затрымалі траіх мужчын

Відэа з затрыманымі з'явілася ў дзяржаўным канале Магілёва. У сюжэце іх назвалі «групай падтрымкі Украіны».

https://nashaniva.com/318134

Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Мінску могуць зачыніць яшчэ адзін касцёл?

Касцёл Узвіжання Святога Крыжа на Кальварыі чакае маштабны капрамонт. Як і ў выпадку з Чырвоным касцёлам, тут ізноў фігуруе «Мінская спадчына».

https://nashaniva.com/318122

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Forwarded from Бальзам
У Канадзе барацьба з курцамі выйшла на новы ўзровень

Канада першай у свеце пачне друкаваць папярэджанні аб шкодзе курэння на кожнай асобнай цыгарэце.

Чытайце далей тут.
«Лукашэнка адказаў Макрону, які прасіў не ціснуць на рэжым», а «Церцель калісьці будзе намінаваны на «Оскар»

Палітыкі і аналітык каментуюць, што стаіць за гучнай заявай Лукашэнкі аб «рашэнні пытання ва Украіне» ў 2014-2015 гадах і словамі Церцеля аб «фільтрацыі кантынгенту» на мяжы, якія прагучалі на сённяшняй сустрэчы з кіраўнікамі спецслужбаў СНД.

https://nashaniva.com/318135

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Гарачыя пуцёўкі. Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт заклікае сваіх студэнтаў прайсці навучанне ў Белгарадзе

«Не прапусці свой шанец прайсці навучанне ў Белгарадзе!» — заклікае ўніверсітэт і суправаджае сваё паведамленне знакам 🔥 «агонь».

https://nashaniva.com/318150

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Апублікаванае перадсмяротнае інтэрв'ю Вітаўта Кіпеля: як захаваць беларускасць у эміграцыі

«Тыя людзі, што ў эміграцыі даюць рады ў капіталістычным свеце, становяцца дастаткова хутка на ногі, маюць добрую ўстойлівасць. Вось гэтая ініцыятыва патрэбная на Бацькаўшчыне».

Прыводзім найбольш цікавыя моманты з апошняга перад смерцю інтэрв'ю Вітаўта Кіпеля.

https://nashaniva.com/318072

Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Адзін аднаго ведаем яшчэ з 1-й і 2-й вайны ў Чачні». Перапалка «кадыраўцаў» і «прыгожынцаў» выйшла на новы ўзровень

На заявы кадыраўцаў нечакана адрэагаваў сузаснавальнік «Вагнера» Дзмітрый Уткін. Менавіта яго пазыўным «Вагнер» і названая сумна вядомая расійская ПВК. Раней Уткін не быў заўважаны ў публічных выступах, але цікава не толькі гэта.

https://nashaniva.com/318152

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Спецслужбы СНД з’ехаліся ў Мінск. Кіраўнік КДБ Іван Церцель пагражае, але не памятае гісторыю. Фаварытка Лукашэнкі Арына Сабаленка не хоча гаварыць пра яго. Крамлёўскія пранкеры Ваван і Лексус выступаюць перад беларускімі дзецьмі. Знайшлася Алена Анісім. Наталля Качанава расказвае пра свой стыль.

Навіны 1 чэрвеня — у новым відэа «Нашай Нівы».

https://youtu.be/bOlLR5rouRQ
Кіраўнік горада Шабекіна Уладзімір Жданаў расказаў, што яму патэлефанаваў прэзідэнт Уладзімір Пуцін і пацікавіўся, якая патрэбна дапамога

«Мне сёння патэлефанаваў галоўнакамандуючы Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін. Я яму паведаміў абстаноўку, якая склалася, расказаў аб нашых дзеяннях, планах. Ён мне падзякаваў, і мы працягнулі працу, працягваем яе», — паведаміў Жданаў у эфіры «Расія-24».

У Крамлі пацвердзілі, што Пуцін тэлефанаваў кіраўніку Шабекіна. Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў таксама паведаміў, што пасля размовы Пуцін «даў неабходныя даручэнні».

Да таго, як пазваніць Жданаву ў Шабекіна, адкуль уцякаюць людзі і дзе працягваюцца абстрэлы, Пуцін правёў сустрэчу з сем'ямі, узнагароджанымі ордэнам «Бацькоўская слава». Сярод іншага ён расказаў, як спіць і што верыць у Дзеда Мароза і нават лічыць яго галоўнейшым за сябе. Сітуацыю ў Белгарадскай вобласці Пуцін не каментаваў.
Сёння ноччу Кіеў зноў быў атакаваны ракетамі і беспілотнікамі

Папярэдне — усе запушчаныя 15 крылатых ракет і 18 «Шахедаў» былі збітыя ўкраінскай СПА.
У вайне з Украінай мы не саюзнік Расіі — Пашынян

Армянскі прэм'ер-міністр даў інтэрв'ю чэшскаму тэлеканалу CNN Prima News яшчэ падчас візіту ў Чэхію 4 мая, але яно было апублікаванае толькі ў сераду і выкладзенае самім Пашынянам у чацвер у фэйсбуку.

https://nashaniva.com/318154

Без VPN —
па гэтай спасылцы.
Украінская дэпутатка заявіла, што нарадзіла ад Саакашвілі, які знаходзіцца ў зняволенні

«Гэта яго ўкраінскі працяг».

https://nashaniva.com/318158

Без VPN —
па гэтай спасылцы.
The Psychology of TikTok Duets: Analyzing Collaborative Content