Наша Ніва
27.9K subscribers
57.7K photos
9.03K videos
2 files
43.2K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Тадэвуш Кандрусевіч паедзе маліцца ў Расію

У пачатку чэрвеня яго чакаюць у Санкт-Пецярбурзе.

https://nashaniva.com/317968

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Латушка расказаў, як лукашэнкаўскія дэпутаты спрабавалі аспрэчыць санкцыі, уведзеныя супраць іх

Еўрапейскі суд у Люксембургу пастанавіў адхіліць пазоў і абавязаў іх аплаціць выдаткі адказчыка. Прадстаўнік па транзіце ўлады Аб'яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка ў каментары @NashaNiva расказаў, як дэпутаты спрабавалі апраўдацца ў судзе. А таксама пракаментаваў санкцыі, якія ўвяла Польшча. 

https://nashaniva.com/317943

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Forwarded from Бальзам
Навукоўцы могуць навучыцца ствараць сперматазоіды і яйцаклеткі з любой клеткі чалавечага цела

Калі гэта ўдасца, гэта зменіць наш свет

Чытаць далей.
Былыя сядзельцы «Віцьбы» расказалі пра Знака і Вінярскага. Усяго там 150 палітвязняў

У папраўчай калоніі №3, як афіцыйна называюць «Віцьбу», кожны дзявяты нявольнік — палітвязень. У ёй сядзяць службоўцы, пракуроры, суддзі і міліцыянты. 

https://nashaniva.com/317823

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Галоўнае за 30 мая

Новым кіраўніком Пагранкамітэта стаў ураджэнец Расіі, які адказваў за Брузгі ў час атакі мігрантамі на Польшчу. Ён памяняў Анатоля Лапо: генерала, які атрымаў трыццаць срэбранікаў

Мінадукацыі заявіла, што адзнакі на ЦЭ перагляду не падлягаюць. Апеляцыю падаць нельга. Пазней у скандал з цэнтралізаваным экзаменам свае пяць капеек уставіў Лукашэнка. А яшчэ пазней стварылі камісію для праверкі вынікаў цэнтралізаванага экзамену і абяцаюць памяняць сістэму

Беспілотнікі спрабавалі атакаваць Маскву, збілі каля дзясятка. У эпіцэнтры атакі апынуліся маёнткі пуцінскай эліты

Польшча закрыла мяжу для прычэпаў на беларускіх і расійскіх нумарах — як гэта адаб'ецца на Беларусі?

У скандал з экзаменамі ўмяшаўся Лукашэнка / Бамбяць Маскву / Звольнілі мэра і генерала. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 30 мая

Каго і чаму здаў Раман Пратасевіч. Гэта гісторыя пра тое, як адно фота можа змяніць усё жыццё. Многа жыццяў

Мэра Гродна Мечыслава Гоя адправілі ў адстаўку. Яго пасаду заняў былы міністр ЖКГ

На допытах у КДБ «за данаты» цяпер патрабуюць здаваць яшчэ і знаёмых, якія выходзілі на пратэсты

Затрымалі дырэктара маркетынгавага агенцтва Андрэя Гусарава. А журналісту Яўгену Меркісу далі чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму

Беларуска паправілася да памеру XL — і стала паспяховай мадэллю: «Калі важыла 50-60 кілаграмаў, мяне называлі тоўстай»
Алейнік дамовіўся аб адмене візаў з Пакістанам

Але пакаваць чамаданы спяшацца не трэба, гэта не для ўсіх.

https://nashaniva.com/317972

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Forwarded from Бальзам
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Што будзе з кока-колай пры -57°С

Мэцью Джордан, які жыве на даследчай базе ў Антарктыцы, проста хацеў наліць колу ў шклянку. У выніку атрымалася гэткая ледзяная скульптура. 🥶
«У мяне ў галаве не ўкладваецца». Што выпускнікі і іх бацькі збіраюцца рабіць з вынікамі цэнтральнага экзамену?

Вынікі іспыту па беларускай і рускай мовах, апублікаваныя 29 мая, выклікалі шквал эмоцый у абітурыентаў і іх бацькоў. Яны сцвярджаюць, што падлікі няправільныя. Стварылі нават петыцыю. Але аспрэчваць гатовы не ўсе. «Сцяўшы зубы трэба прыняць, што ёсць».

https://nashaniva.com/317916

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Forwarded from Бальзам
Праграма для аўдыяжурналістыкі цяпер можа ствараць падкасты з дапамогай штучнага інтэлекту

Curio — стартап, які, выкарыстоўвае тэхналогію ШІ для стварэння персаналізаваных аўдыяэпізодаў на аснове вашых падказак. 

Чытаць далей.
У палітвязня ў турме здарыліся інфаркт і інсульт, але яго ўсё адно адправілі ў калонію

Выйшла наяў чарговая гісторыя пра выключную бесчалавечнасць лукашэнкаўскай сістэмы.

https://nashaniva.com/317979

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Да гадавіны трагедыі на Нямізе: праклён скульптара Інькова

Творчасць Міхаіла Інькова, чыя дачка загінула ў цісканіне на Нямізе, непарыўна звязана з верай і, як ён сам прызнаецца, са смерцю. Ці напаткае містычная доля інфаказачку Вольгу Бондараву, якая накінулася на ягоныя помнікі?

https://nashaniva.com/317977

Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Больш за ўсё стамляецца, вядома, «пятае месца», агнём гарыць!» Бабруйскі пенсіянер на мапедзе аб'ехаў усю Беларусь і даязджаў нават да Каўказа

Анатолю Бедараву — 70, ягонаму мапеду — 12. Мапед звычайны кітайскі, яго Анатоль Іванавіч купіў у бабруйскай краме. Але наездзіў на ім ужо 34 тысячы кіламетраў, з іх, напэўна, 30 тысяч — у далёкіх паездках з сябрамі.

https://nashaniva.com/317981

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Столтэнберг: Пагадненне аб размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусі з'яўляецца непрымальным

Генеральны сакратар НАТА пракаментаваў нядаўна падпісанае пагадненне аб перамяшчэнні расійскай тактычнай ядзернай зброі ў Беларусь.

https://nashaniva.com/317975

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Скандал з цэнтралізаваным экзаменам: бацькі і выпускнікі абураныя, яны не разумеюць, як падлічвалі вынікі. Лукашэнка крытыкуе чыноўнікаў і дае каманду разабрацца. Палякі закрываюць мяжу з Беларуссю, але не для ўсіх. Беспілотнікі атакуюць Маскву: дроны над Рублёўкай і каля рэзідэнцыі Пуціна. КДБ патрабуе даносаў на знаёмых. Выбралі беларускую касманаўтку. Чачэнец прарываўся на джыпе з Польшчы ў Беларусь.

Падрабязнасці навін аўторка — у новым відэа «Нашай Нівы».

https://youtu.be/OYPP31iTiRk
Аловак Гітлера збіраюцца прадаць амаль за 100 тысяч еўра

Гэта быў падарунак ад Евы Браўн, падораны Гітлеру перад уварваннем у СССР.

https://nashaniva.com/317980

Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Краснадарскім краі пасля атакі беспілотнікаў гарэў НПЗ

Атака беспілотнікаў адбылася каля 3-й гадзіны ночы.

https://nashaniva.com/317983

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Forwarded from Бальзам
У Новай Зеландыі пасажыраў будуць узважваць перад пасадкай на самалёт

Навошта?

Даведайцеся тут.
111 дзён няма звестак пра Міколу Статкевіча

І сёння роўна тры гады з моманту затрымання.

https://nashaniva.com/317985

Без VPN — па гэтай спасылцы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Каля манумента «Тры сястры» на сутыкненні межаў Украіны, Беларусі і Расіі адбыўся магутны выбух

https://nashaniva.com/317992

Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Я павінна рабіць гэта бясплатна? Не, адназначна». Сурагатная маці пра жыццё, хэйт і стэрэатыпы

Алена — сурагатная мама, і гэтага факта яна зусім не хавае. Наадварот, жанчына адкрыта называе гэта працай, запусціла свой тэлеграм-канал і спрабуе развенчваць міфы і стэрэатыпы, якімі пакрылася гэтая тэма.

@onlinerby пагаварыў з Аленай аб тым, чаму яна нарадзіла для іншых, ад чаго адмовілася падчас цяжарнасці і як прайшлі сумесныя роды з біялагічным бацькам.

https://nashaniva.com/317990

Без VPN — па гэтай спасылцы.
How to Make a Poster on Word