Каардынацыйная рада
3.91K subscribers
2.47K photos
181 videos
2 files
1.23K links
Прадстаўнічы орган дэмакратычных сіл і арганізацый. Сайт: https://rada.vision/

Мэты:
— арганізацыя працэсу
пераадолення палітычнага крызісу

— забеспячэнне згоды ў грамадстве

— абарона суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь

@FeedbackDvizhBot
Download Telegram
Youtube-блогер Максім Шабуцкі запрашае далучыцца да яго спісу на выбары ў КР
https://www.youtube.com/watch?v=_CXOINN7dNw

Былы ваяр Палка Каліноўскага ў сваім відэа раскрытыкаваў гендэрныя квоты і галасаванне за спісы, але выказаў пажаданне сабраць каманду дзейных беларусаў і беларусак. Далучыцца можна па пошце [email protected] да вечара 17 красавіка.

Выбары ў КР пачнуцца 25 мая і працягнуцца 3 дні — да 23:59 27 мая. Пытанні наконт выбараў пішыце на электронную пошту [email protected]. Навіны наконт выбараў у КР абнаўляюцца на нашым сайце.
Сумесная заява Паўла Латушкі і Юрыя Губарэвіча аб удзеле ў выбарах у Каардынацыйную раду
https://youtu.be/rw3azHrV_1M

Павел Латушка: «Беларусы павінны мець права абіраць сваіх прадстаўнікоў. На жаль, пакуль гэта немагчыма рабіць у Беларусі, але ў нас ёсць магчымасць абраць сваіх прадстаўнікоў на выбарах у Каардынацыйную раду. Заклікаю ўсіх нас прыняць удзел у гэтых выбарах.

Як беларускі палітык, заяўляю аб удзеле ў выбарах у Каардынацыйную раду і ўдзячны ўсім, хто далучыўся да нашай каманды. Мы стварылі кааліцыю з Рухам "За Свабоду", да якой таксама далучыліся іншыя грамадскія аб’яднанні, блогеры, дыпламаты, юрысты, адвакаты, дзеячы культуры, прадпрымальнікі».

Юрый Губарэвіч: «Рух "За Свабоду" падтрымлівае заклік да беларусаў прыняць удзел у выбарах у Каардынацыйную раду. Умацаванне прадстаўнічага інстытуту дэмакратычных сіл праз выбары — гэта натуральны шлях дэмакратычнага працэсу і яго развіцця. Дзесяцігодзямі пазбаўленыя права выбару на Радзіме беларусы нарэшце атрымалі магчымасць абіраць сваіх прадстаўнікоў».

Павел Латушка: «Давайце разам прымем удзел у выбарах. Нам важна зразумець пасля 3,5 гадоў несупыннай барацьбы, што ніхто не вырашыць за нас беларусаў нашыя праблемы. Адначасова нам важна дамагацца ад міжнародных партнёраў выканання правіла — нічога пра нас без нас.

Новая Каардынацыйная рада павінна мець задачу — адстойваць нацыянальныя інтарэсы Беларусі, правы беларусаў і ўплываць на рашэнні, якія могуць датычыцца нас з вамі. Перакананы, што Каардынацыйная рада як дэмакратычна абраны інстытут таксама будзе запатрабавана і ў транзітны перыяд зменаў у Беларусі.

Нам важна вашая падтрымка! Падтрымай незалежнасць, адказнасць, свабоду! Падтрымай НАС!».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Выбарчая камісія прыняла і апрацавала тры спісы

Спісы «Незалежныя беларусы», (лідар Максім Шабуцкі) і «Закон і Правапарадак» (лідар Аляксандр Азараў) даслалі ўсе неабходныя дакументы, выканалі гендарныя і іншыя патрабаванні, атрымалі індывідуальныя ідэнтыфікацыйныя коды і перайшлі на этап верыфікацыі чальцоў спісаў.

Ад лідара спісу «Салідарнасць»Георгія Дмітрука ВК чакае на ўдакладняючы дакумент.

Нагадаем, што лідар або лідарка спіса выбарчага суб'екта мусіць запоўніць Форму першаснай падачы заяўкі.

Цягам 48 гадзін кожны член гэтага спіса будзе абавязаны пакінуць свае дадзеныя для верыфікацыі ў адпаведнай Форме верыфікацыі выбарчага спіса.

Выбары ў КР пачнуцца 25 мая і працягнуцца 3 дні — да 23:59 27 мая. Пытанні наконт выбараў пішыце на электронную пошту [email protected]
Нагадваем, што сёння апошні дзень падачы спісаў на рэгістрацыю

Ужо 3 спіса цалкам даслалі звесткі, прайшлі верыфікацыю па асобным кодзе і знаходзяцца на этапе выбарачнай праверкі, пасля чаго будзе прынята рашэнне аб допуску іх да ўдзелу ў выбарах.

Лідар або лідарка спіса выбарчага суб'екта мусіць запоўніць Форму першаснай падачы заяўкі. Цягам 48 гадзін кожны член гэтага спіса будзе абавязаны пакінуць свае дадзеныя для верыфікацыі ў адпаведнай Форме верыфікацыі выбарчага спіса.

Выбары ў КР пачнуцца 25 мая і працягнуцца 3 дні — да 23:59 27 мая. Пытанні наконт выбараў пішыце на электронную пошту [email protected]. Навіны наконт выбараў у КР абнаўляюцца на нашым сайце.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Трэцяе адкрытае паседжанне Выбарчай камісіі

Павестка паседжэння:
📍Колькасць паступіўшых спісаў і бягучы стан
📍Выбыў адзін чалец са спісу КДЖ па просьбе ініцыятара спісу
📍Дапушчэнне да выбараў у працоўным парадку тых, хто пройдзе праверку
📍Прыняцце рашэнняў па спісах (аб рэгістрацыі/аб адмове ў рэгістрацыі/аб выпраўленні недахопаў)
📍Пытанне па спісе Грыгор'ева "За годнасць беларусак"

Мы ўжо ў эфіры. Падключайцеся!

https://www.youtube.com/watch?v=cQI6K4s4kLw
Каардынацыйная рада
Выбарчая камісія скончыла ўсе праверкі чаторых выбарчых спісаў і агульным рашэннем, прынятым у працоўным парадку, пастанавіла дапусціць да ўдзелу ў выбарах у КР ІІІ Склікання наступныя спісы выбарчых суб’ектаў:

«Незалежныя беларусы» 17 чалавек — лідар Максім Шабуцкі.
«Салідарнасць» 21 чалавек — лідары Георгій Дзмітрук і Яўген Вільскі.
«Закон і Правапарадак» 20 чалавек — лідар Аляксандр Азараў.
«Краіна Для Жыцця» 17 чалавек — лідар Віталь Савюк.

Верыфікацыя астатніх спісаў працягваецца.

Выбары ў КР пачнуцца 25 мая і працягнуцца 3 дні — да 23:59 27 мая. Пытанні наконт выбараў пішыце на электронную пошту [email protected]. Навіны наконт выбараў у КР абнаўляюцца на нашым сайце.
Ніхто не ведае, што з Машай, але ўсе ўпэўненыя, што яна не здаецца. Дзень нараджэння Марыі Калеснікавай

14 месяцаў сваякі Марыі не атрымлівалі ад яе лістоў. Шараговыя беларусы не бачылі яе больш за тры гады. Маша не можа перадаць з-за кратаў ніякіх пасланняў. Але мы ўсё разумеем, пра каго ідзе гаворка.

Сіла Марыі Калеснікавай у тым, што прыхільнікі рэжыму нават баяцца ўслых прамаўляць яе імя. Маша столькі часу не з'яўлялася на публіцы, але мы ўсе памятаем яе памаду, яе дэвіз, яе жэст. Мы ўсе працягваем наш рух да дэмакратыі, таму што нас штурхаюць на гэта дзеянні, якія адбываліся 3,5 гады таму! Падсвядомыя думкі аб тым, што Маша ў турме, не дазваляюць нам скласці рукі.

Некаторыя думаюць, што яна ўжо магла пашкадаваць аб сваіх дзеяннях, але ў тым і справа, што Марыя не некаторыя. Гэта гераіня, якіх адзінкі ў свеце. І мы ўпэўненыя, што Марыя не здаецца, адчувае музыку ў сэрцы, верыць у Беларусь і Беларусаў.

Маша, мы працягваем даўбіць-даўбіць-даўбіць і пасылаць адзін аднаму знакі сэрцайкаў. З Днём нараджэння, наша гераіня!
Каардынацыйная рада
Выбарчая камісія скончыла ўсе праверкі чаторых выбарчых спісаў і агульным рашэннем, прынятым у працоўным парадку, пастанавіла дапусціць да ўдзелу ў выбарах у КР ІІІ Склікання наступныя спісы выбарчых суб’ектаў: «Незалежныя беларусы» 17 чалавек — лідар Максім…
Навіны Выбарчай камісіі

На бягучы стан яшчэ два спісы цалкам даслалі ўсе неабходныя дакументы, прайшлі выбарачную індывідуальную праверку і дапускаюцца да ўдзелу ў выбарах у Каардынацыйную раду:

1️⃣«Хопіць баяцца» Таццяны Мартынавай
2️⃣ «Наша справа» Розы Турарбекавай

Выбары ў КР пачнуцца 25 мая і працягнуцца 3 дні — да 23:59 27 мая. Пытанні наконт выбараў пішыце на электронную пошту [email protected]
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Агульнае паседжанне Выбарчай камісіі: каго дапусцілі да выбараў у КР?
https://www.youtube.com/watch?v=qs4R79wdFaw

Сёння ў 13:00 па Менску пачнецца паседжанне ВК на наступных пытаннях:
— агульнае рашэнне аб рэгістрацыі выбарчых суб'ектаў;
— пытанне пераразмеркавання спісаў кандыдатаў з улікам жаночай квоты (ў выпадках, калі кандыдаты выбылі).
— рашэнне па спісе "За годнасць беларусак"
— лёсаванне, прыняцце палажэнняў для перыяда агітацыі

Далучайцеся!

Выбары ў КР пачнуцца 25 мая і працягнуцца 3 дні — да 23:59 27 мая. Пытанні наконт выбараў пішыце на электронную пошту [email protected]. Навіны наконт выбараў у КР абнаўляюцца на нашым сайце.
⚡️ Выбарчая камісія дазволіла 12 спісам удзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду

Рашэнне камісіі — да выбараў дапушчаныя наступныя спісы ў такім складзе і пад парадкавым нумарам:

1. Салідарнасць 21 чалавек — Георгій Дзмітрук і Яўген Вільскі.
2. Воля 20 чалавек — Вадзім Кабанчук.
3. Еўрапейскі выбар 34 чалавекі — Аляксандр Дабравольскі.
4. Наша справа 14 чалавек — Роза Турарбекава.
5. Закон і Правапарадак 20 чалавек — Аляксандр Азараў.
6. «Голас дыяспар — Адзінства па над межамі» 13 чалавек — Надзея Нортан.
7. Незалежныя беларусы 17 чалавек — Максім Шабуцкі.
8. Блок Пракоп’ева-Ягорава 34 чалавекі — Вадзім Пракоп’еў і Андрэй Ягораў.
9. Каманда Латушкі і Рух «За свабоду» 46 чалавек — Павел Латушка і Юрый Губарэвіч.
10. Хопіць баяцца! 14 чалавек — Таццяна Мартынава.
11. Краіна Для Жыцця 17 чалавек — Віталь Савюк.
12. Моладзевы наступ 15 чалавек — Лізавета Пракопчык.

Спісу «За годнасць беларусак» адмоўлена ў рэгістрацыі.

Прэс-канферэнцыя ВК адбудзецца сёння ў 15:00
https://youtube.com/live/xbPQGkqKdZo

Выбары ў КР пачнуцца 25 мая і працягнуцца 3 дні — да 23:59 27 мая. Пытанні наконт выбараў пішыце на электронную пошту [email protected]. Навіны наконт выбараў у КР абнаўляюцца на нашым сайце.
ВЫБАРЧАЯ КАМІСІЯ
па правядзенні выбараў
у Каардынацыйную Раду ІІІ склікання


ПУБЛІЧНАЯ ЗАЯВА

26 красавіка 2024 года
г. Варшава

Выбарчая камісія па правядзенні выбараў у Каардынацыйную Раду ІІІ склікання (далей - Выбарчая камісія) ў асобах Алены Прыходзька (Старшыні), Андрэя Атаманчука, Яраслава Бекіша, Дзмітрыя Лазавіка, Альвіны Мінгазавай і Алены Філатавай, у сувязі са з’яўленнем інфармацыі аб намеры правесці галасаванне ў дзейнай Каардынацыйнай Радзе па пытанні ўнясення зменаў у Палажэнне аб выбарах у Каардынацыйную Раду ад 31 сакавіка 2024 года (далей - Палажэнне), выказвае наступную кансалідаваную пазіцыю:

Выбарчая камісія ва ўстаноўчай дамове падцвердзіла добраахвотна ўзятыя на сябе абавязкі правесці выбары ў Каардынацыйную Раду ІІІ склікання ў адпаведнасці з Палажэннем. У прэамбуле дадзенага дакумента прызнаецца прыярытэт агульнапрызнаных прынцыпаў правоў чалавека і стандартаў дэмакратычных выбараў. Акрамя таго, у адпаведнасці з пп. 4.1.7 пункта 4 Палажэння Выбарчая камісія з’яўляецца органам, якой дзейнічае незалежна ад структур дэмакратычных сіл, у тым ліку Каардынацыйнай Рады.

Любое ініцыіраванае Каардынацыйнай Радай змяненне ў Палажэнне з’яўляецца неправамерным, зыходзячы з наступнага: гэта не толькі супярэчыць агульнапрызнанаму прынцыпу юрыдычнай вызначальнасці ў дачыненні да ўдзельнікаў выбарчага працэсу, але і таксама з’яўляецца ўмяшаннем у незалежнасць Выбарчай камісіі, паколькі любое змяненне правілаў правядзення выбараў нясе наступствы для яе дзейнасці.

Адпаведна, мы заяўляем, што любыя змены ў Палажэнне будуць разгледжаны намі як неправамернае ўмяшанне ў незалежную дзейнасць Выбарчай камісіі, што не пакіне яе чальцам іншага выйсця, акрамя самароспуску.


Старшыня Выбарчай камісіі
А. Прыходзька
🇧🇾 Спісы выбарчых суб'ектаў апублікаваныя!
https://rada.vision/dakumenty-vybary

Па спасылцы вы знойдзеце Пастанову аб зацвяржэнні спісаў выбарчых суб’ектаў, склад Выбарчай камісіі, пратаколы трох пасяджэнняў і Палажэнне аб выбарах у Каардынацыйную раду.

Выбары ў КР пачнуцца 25 мая і працягнуцца 3 дні — да 23:59 27 мая. Пытанні наконт выбараў пішыце на электронную пошту [email protected]. Навіны наконт выбараў у КР абнаўляюцца на нашым сайце.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❗️Выбарчая камісія накіравала адказ на скаргу і запыт абгрунтавання рашэння да спадарыні Аліны Коўшык.

👉 У адказе даведзена абгрунтаванне раней прынятага ВК рашэння, а таксама пытанні, адказы на якія неабходны для працэсу перагляду дадзенага рашэння.

📝 У выпадку атрымання дадатковых дадзеных якія камісія пазначыла ў накіраванам адказе, Выбарчая камісія разглядзіць пытанне аб адмене рашэння аб выключэнні кандыдатуры Аліны Коўшык са спіса выбарчага субʼекта «Еўрапейскі выбар» і ўнясенні адпаведных змяненняў у пастанову Выбарчай камісіі ад 25 красавіка 2024 года «Аб зацвярджэнні спісаў выбарчых субʼектаў».

ℹ️ Дадаткова камісія паведаміла, што дадзеныя кандыдата выбарчага субʼекта, у выпадку несупадзення пададзеных ім звестак з дадзенымі ідэнтыфікацыйнага дакументу, указваюцца ў наступным парадку:

- імя (якое кандыдат просіць указаць у выбарчым спісе);
- у дужках – імя, якое кандыдат мае паводле ідэнтыфікацыйнага дакументу на цяперашні час;
- прозвішча (якое кандыдат просіць указаць у выбарчым спісе);
- у дужках – прозвішча (якое кандыдат мае паводле ідэнтыфікацыйнага дакументу на цяперашні час);
Спіс №7: Независимые белорусы

1. Максім Шабуцкі
2. Сяргей Бяспалаў
3. Наталля Галаўчук
4. Аляксандра Васько
5. Станіслаў Гушча
6. Аляксандр Камісараў
7. Аляксандр Наўковіч
8. Кацярына Клімовіч
9. Карына Пацёмкіна
10. Алена Радзькова
11. Юлія Грэбень
12. Уладзіслаў Рымашэўскі
13. Дзіяна Германовіч
14. Юрый Доўнар

Выбары ў КР пачнуцца 25 мая і працягнуцца 3 дні — да 23:59 27 мая. Пытанні наконт выбараў пішыце на электронную пошту [email protected]. Навіны наконт выбараў у КР абнаўляюцца на нашым сайце.
Спіс №11: Общественное Движение "Страна Для Жизни”

1. Виталий Савюк
2. Ева Сапрыгина
3. Владимир Лавренюк
4. Александр Ковалев
5. Анна Ивашкевич
6. Александр Соловей
7. Наталья Глазкова
8. Светлана Скакун
9. Валерий Панкратович
10. Сергей Сасункевич
11. Сергей Жибуртович
12. Василий Скакун
13. Татьяна Жибуртович
14. Анастасия Лейченко
15. Арсений Соловей
16. Ирина Дудко
17. Екатерина Марецкая

Выбары ў КР пачнуцца 25 мая і працягнуцца 3 дні — да 23:59 27 мая. Пытанні наконт выбараў пішыце на электронную пошту [email protected]. Навіны наконт выбараў у КР абнаўляюцца на нашым сайце.
Спіс №5: Закон і правапарадак

1. Аляксандр Азараў
2. Аляксандр Ракіцкі
3. Іван Паўлоўскі
4. Юрый Каваленка
5. Алена Макар
6. Сяргей Макар
7. Станіслаў Лупаносаў
8. Андрэй Федараў
9. Ілля Данілаў
10. Паліна Лушчынская
11. Кацярына Макарава
12. Андрэй Манкевіч
13. Сяргей Пруднікаў
14. Алена Дзядзюля
15. Ягор Захараў
16. Крысціна Ціманоўская
17. Максiм Васiльеў
18. Філіп Дайнека
19. Дзмітрый Пяшэвіч
20. Ганна Федаронак

Выбары ў КР пачнуцца 25 мая і працягнуцца 3 дні — да 23:59 27 мая. Пытанні наконт выбараў пішыце на электронную пошту [email protected]. Навіны наконт выбараў у КР абнаўляюцца на нашым сайце.
Каардынацыйная рада
ВЫБАРЧАЯ КАМІСІЯ па правядзенні выбараў у Каардынацыйную Раду ІІІ склікання ПУБЛІЧНАЯ ЗАЯВА 26 красавіка 2024 года г. Варшава Выбарчая камісія па правядзенні выбараў у Каардынацыйную Раду ІІІ склікання (далей - Выбарчая камісія) ў асобах Алены Прыходзька…
Папраўка Палажэння аб выбарах у Каардынацыйную раду, якая пашырыла бы магчымасці выбарчых суб’ектаў унасіць змены ў спіс, прапанаваная Раманам Кісляком і фракцыяй Адзінства па-над межамі, была адхілена Агульным паседжаннем.

Прапанова не набрала неабходнай колькасці галасоў для кворуму (45 галасоў) і кваліфікаванай большасці: 14 "За", 19 "супраць" і 4 устрымаліся.
Спіс №4: Аб'яднанне "Наша справа"

1. Роза Турарбекава
2. Анастасія Махамет
3. Віталь Рымашеўскі
4. Андрэй Лаўрухін
5. Аляксандр Паршанкоў
6. Павал Церашковіч
7. Лізавета Жучкова
8. Анастасія Копач
9. Уладзімір Далецкі
10. Канстанцін Акінчыц
11. Тацьцяна Шостак
12. Андрэй Жукавец (Лебедзінскі)
13. Віктар Скаскевіч
14. Яна Цыгалка

Выбары ў КР пачнуцца 25 мая і працягнуцца 3 дні — да 23:59 27 мая. Пытанні наконт выбараў пішыце на электронную пошту [email protected]. Навіны наконт выбараў у КР абнаўляюцца на нашым сайце.
How to Record Hands-Free on Snapchat