Беларускі інстытут публічнай гісторыі запускае свой тэлеграм-канал
Мы будзем публікаваць каментары гісторыкаў і экспертаў па актуальных падзеях у сферы палітыкі памяці і гістарычнай палітыкі ў Беларусі, апавядаць пра цікавыя імпрэзы і анансаваць найбольш важныя падзеі, звязаныя з беларускай гісторыяй.

Галоўныя мэты інстытуту – падтрыманне нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў, стварэнне погляду на мінулае без аўтарытарных і ідэалагічных установак, захаванне памяці пра трагічныя перыяды гісторыі Беларусі, фармуляванне бачання на складаныя і неадназначныя тэмы гісторыі нашай краіны, а таксама папулярызацыя і прасоўванне нацыянальнага гістарычнага наратыву ў Беларусі і на міжнародным узроўні.

Узначальваюць інстытут акадэмічны дырэктар, кандыдат сацыялагічных навук Аляксей Ластоўскі і старшыня праўлення, журналіст, даследчык сталінскіх рэпрэсій Ігар Станкевіч. У склад інстытуту таксама ўваходзіць шэраг вядомых спецыялістаў у галіне гісторыі. З іх экспертнымі меркаваннямі мы будзем знаёміць вас на гэтым канале.
How to Change Teams Background