Historyja
5.66K subscribers
12.3K photos
691 videos
2.61K links
Kanał pra historyju

Kantakt: @PanHistoryjaBot
Download Telegram
Беларускі інстытут публічнай гісторыі запускае свой тэлеграм-канал
Мы будзем публікаваць каментары гісторыкаў і экспертаў па актуальных падзеях у сферы палітыкі памяці і гістарычнай палітыкі ў Беларусі, апавядаць пра цікавыя імпрэзы і анансаваць найбольш важныя падзеі, звязаныя з беларускай гісторыяй.

Галоўныя мэты інстытуту – падтрыманне нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў, стварэнне погляду на мінулае без аўтарытарных і ідэалагічных установак, захаванне памяці пра трагічныя перыяды гісторыі Беларусі, фармуляванне бачання на складаныя і неадназначныя тэмы гісторыі нашай краіны, а таксама папулярызацыя і прасоўванне нацыянальнага гістарычнага наратыву ў Беларусі і на міжнародным узроўні.

Узначальваюць інстытут акадэмічны дырэктар, кандыдат сацыялагічных навук Аляксей Ластоўскі і старшыня праўлення, журналіст, даследчык сталінскіх рэпрэсій Ігар Станкевіч. У склад інстытуту таксама ўваходзіць шэраг вядомых спецыялістаў у галіне гісторыі. З іх экспертнымі меркаваннямі мы будзем знаёміць вас на гэтым канале.
Forwarded from Historyja
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
7 траўня 1999 года быў скрадзены Юры Захаранка. Паводле словаў палітычнага эмігранта і былога начальніка СІЗА №1 Алега Алкаева, Юры Захаранка быў выкрадзены, а пасля гэтага расстраляны паводле загадаў людзей, набліжаных да Аляксандра Лукашэнкі.
Forwarded from Historyja
7 траўня 1956 года ў будынку Брытанскага Парлямэнту адбылося прыняцьце ў адзначэньне ўгодкаў незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, зладжанае Ангельска-Беларускім Таварыствам.

Гаспадаром прыняцьця быў старшыня таварыства, дэпутат Брытанскага Парлямэнту Дэвід Ормсбі-Гор (David Ormsby-Gore), а галоўным госьцем – Старшыня Рады БНР у выгнаньні Мікола Абрамчык. Акрамя Д. Ормсбі-Гора ў прыняцьці ўдзельнічалі яшчэ адзінаццаць дэпутатаў Брытанскага Парлямэнту ад розных палітычных партыяў, а таксама вядомыя грамадзкія й рэлігійныя дзеячы, прыдстаўнікі паняволеных СССР народаў, журналісты брытанскай і міжнароднай прэсы. Беларускую дыяспару прадстаўлялі а. Чэслаў Сіповіч і кіраўнікі беларускіх арганізацыяў у Вялікай Брытаніі.

Крыніца
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Алесь Смалянчук, доктар гістарычных навук, прафесар Інстытуту славістыкі ПАН: "Беларускі народ не адчуў перамогі. Вялікімі намаганнямі людзей, іх крывёй і жыццём была дасягнутая перамога над нацысцкай Германіяй, але яе вынікі былі скрадзеныя ўладамі, якія яшчэ больш умацавалі таталітарны сталінскі рэжым. Людзі нават не адчулі, што перамаглі".
Forwarded from Historyja
Менскія татары, 1894 год.
Forwarded from Historyja
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Чаму заканчэнне Другой сусветнай вайны ў Еўропе пачалі адзначаць 8 мая, а ў СССР – 9 мая – кароткае тлумачэнне.
Forwarded from Historyja
8 траўня 1945 года ў Карлсхорсце генерал-фельдмаршал Вільгельм Кейтэль афіцыйна падпісаў акт капітуляцый нацысцкай Германіі. У Еўропе наступіў канец Другой сусветнай вайны.
Forwarded from Historyja
8 траўня 1943 года ў Налібоках (Налібаках) мела месца масавае забойства мясцовага насельніцтва савецкімі партызанамі з брыгады імя Сталіна і аддзелаў "Дзяржынскага", "Бальшавік" і "Суворава". Спалены быў касцёл, школа, пошта, пажарны будынак ды простыя дамы. Пасля масавага забойства, савецкія партызаны выкралі з вёскі 100 кароў і 70 каней.
Forwarded from Historyja
8 траўня 1883 года нарадзіўся Сцяпан Некрашэвіч - беларускі навуковец і грамадскі дзеяч, першы старшыня Інстытута беларускай культуры (цяпер — НАН Беларусі). Разам з Я. Карскім і І. Воўк-Левановічам уваходзіць у лік заснавальнікаў сучаснай беларускай мовы. Як шматлікія прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі ў савецкай дзяржаве, быў расстраляны ў 1937 годзе.
😳 Два Міцкевіча на адным фота

Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч) алкрывае вечар на стагоддзе смерці Адама Міцкевіча. Менск, 1955 год.

Міцкевіч — Адам — не быў "экстрымісцкай" персонай у БССР, наадварот. Знак сяброўства з братнім польскім народам. А менскі парцалянавы завод у 1955-м выпусціў нават бюст з класікам.
Forwarded from Historyja
"Кожныя пераможцы разлічваюць нешта здабыць у выніку перамогі, асабліва пасля такой крывавай вайны, і гэта было правільна, заканамерна. Але што ў выніку яны атрымалі — што атрымалі народы Савецкага Саюзу? Зноў жа тую камуністычную кабалу, тую заняволенасць і галечу, у той час як народы Еўропы — і пераможцы, і пераможаныя, дарэчы, — сапраўды скарысталіся гэтай перамогай. У тым ліку і нашай перамогай. Зноў жа, з ініцыятывы Злучаных Штатаў Амерыкі быў вылучаны план Маршала, які ўзняў Еўропу з руінаў, з гэтых самых папялішчаў, які ўдыхнуў жыццё, і якому, па сутнасці, Еўропа абавязаная і дасюль. Але ж Сталін адмовіўся ад гэтага плану. Ён як вайну, так і перамогу, так і пасляваеннае аднаўленне, адбудову зноў жа ўзваліў на плечы свайго народу. І гэтым увергнуў яго ў неймаверную шматгадовую галечу"

Васіль Быкаў
Forwarded from Historyja
Да чаго даводзіць бядзумнае крычанне пра фашызм і фашыстаў ды культ "ВОВ"

"Вялікая Айчынная вайна і перамога над фашызмам — гэта тое, што найбольш надавалася для асновы новай рускай ідэі, бо мае ў сабе рысы ўніверсальнай, «гістарычнай місіі». Рускія ніколі не лічылі сябе «звычайным» народам і жадалі выконваць месіянскую, сусветную ролю.

«І тут мы падыходзім да сутнасці, ключа рускай ідэі — з пачаткам так званай спецаперацыі аказалася, што абарона свету ад фашызму з'яўляецца для Расіі вечнай місіяй. Вечнай, як сам фашызм, нават калі яго для гэтага трэба было прыдумаць. І калі б не было ніякай Украіны, то фашыстаў трэба было б прыдумаць у якім-небудзь іншым месцы. У некаторым сэнсе Расія — Дон Кіхот (ваюе з прыдуманым ворагам— заўв. аўтара), з тым адрозненнем, што Дон Кіхот быў высакародным героем», — адзначае П. Сквяцінскі."

Крыніца
Forwarded from Historyja
8 траўня 1943 году ў Налібаках на Стаўпеччыне партызаны забілі больш за сотню мірных жыхароў. Спачатку ў справаздачах паведамлялася, што ахвяры — гэта 200 паліцыянтаў. Пазьней яны сталі немцамі, а лічба вырасла да 400. А насамрэч аніводзін немец тады ня быў забіты.

https://www.svaboda.org/a/32401788.html
Forwarded from Historyja
Фрагмент верша "Партызаны" Ларысы Геніюш

Ну а вы, «гэроі»-партызаны,
колькіх нас вы кінулі на сьмерць,
аддалі бязьлітасна і танна
на варожых вогнішчах гарэць?
Хваліцеся, колькіх вы забілі,
ці праз вас загінула дарма,
а каго вы з нас абаранілі?
Гэткіх на уліку ў вас няма!
(...)
Калі глянеш – кроў у жылах стыне.
Сэрца нам за Арадур баліць,
хто ж палічыць нашы ўсе Хатыні?!
Сотнямі Хатыняў не зьлічыць!
Аднаго забілі часам гада
i, забіўшы, зайцамі ўцяклі.
А за гада сотні леглі радам
безбаронных жыхароў зямлі.
І няўцям да сяньня той Мазанік,
як лілася ў Менску наша кроў –
не, не партызан, не партызанак,
а ў мучэньнях выжыўшых сыноў.
Калі судзіш ворага на згубу,
першым чынам засланяй сваіх.
Эх, Мазанік, за аднога Кубэ –
колькі нашых брацьцяў нежывых!
Ці яны ўначы табе не сьняцца,
тысячаў замучаных ня жаль?
Што табе, Мазанік, нашы брацьця,
для цябе ж галоўнае – мэдаль...
Forwarded from ГУРНЕВІЧ
Як на Захадзе "перапісваюць гісторыю" вайны

"На Западе всё забыли, всё переписали. Все памятники снесли и учат молодёжь, что войны никогда не было. А немцы считают, что наибольший вклад в разгром нацисткой Германии внесли немцы".
У гэтую фразу (а падобныя і ўдзень, і ўначы паўтараюць на БТ), вераць многія.

На мапе савецкіх мемарыялаў у Германіі 4185 месцаў памяці. Падчас аб'яднання Германіі, немцы ўзялі на сябе абавязак даглядаць помнікі савецкай арміі. І таму сёння яны часта выглядаюць лепш, чым ўласна нямецкія помнікі. Прыклад: Трэптаў-парк у Берліне. Ня так даўно там аднавілі цытаты Сталіна, яны ажно зіхацяць. Усё – за грошы нямецкіх падаткаплатнікаў. У Польшчы – больш за 700 могілак савецкіх салдат. Усе яны даглядаюцца за грошы палякаў.

Што тут шмат казаць. У расследаванні справы аб генацыдзе беларускага народу Генпракуратура карыстаецца заходнімі даследаваннямі, бо менавіта там дакладна падлічылі страты беларусаў і назвалі іх аднымі з найбуйнейшых у вайне.

https://www.youtube.com/watch?v=OabplXjci1k
Forwarded from Historyja
Калона БНФ накіроўваецца да скверу Янкі Купалы. Пад рукі падтрымліваюць архітэктара Георгія Заборскага, аўтара архітэктурнага рашэння манументу Перамогі - якому не дазволілі ўскласці кветкі да манументу. Менск, 9 траўня 1994 года.
Forwarded from Historyja
У той самы дзень (9 траўня 1994) да манументу не дапусцілі таксама групу БНФ - Сяргея Навумчыка, Зянона Пазняка, Васіля Быкава. Як адзначаў Быкаў, усё з-за таго, што камуністычная наменклатура вырашыла „прыватызаваць“ перамогу, а ў той вайне мы адолелі толькі адно зло, другое яшчэ засталося.
How to Change Teams Background