Мая Краіна Беларусь
24 красавіка 1944 года ў вёсцы Суботнікі на Іўеўшчыне нарадзіўся Зянон Пазняк - беларускі археолаг, палітык, грамадскі дзеяч, мастацтвазнаўца, пісьменнік. Унук беларускага даваеннага дзеяча Янкі Пазняка. З 1960-х спадар Зянон шмат рабіў для захавання гістарычнай…
80 гадоў таму! 24 красавіка 1944 года нарадзіўся Зянон Пазняк - беларускі археолаг, палітык, грамадскі дзеяч, мастацтвазнаўца, пісьменнік. Унук беларускага БХД дзеяча Яна Пазняка.

З 1960-х спадар Зянон шмат рабіў для захавання гістарычнай спадчыны, помнікаў архітэктуры і гісторыка-архітэктурнага асяроддзя. У 1988 годзе адкрыў і археалагічна даследаваў масавыя пахаванні людзей у Курапатах. Узначальваў Беларускі Народны Фронт "Адраджэнне" (1989-99), а пазней партыю БНФ. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета XII склікання. Дабіваўся адкрыцця праўды пра маштабы Чарнобыльскай катастрофы, зацвярджэння нацыянальных сімвалаў як дзяржаўных, удзельнічаў у распрацоўцы сацыяльна-эканамічнага заканадаўства. У 1994 годзе вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. За палітычнай сітуацыі вымушаны быў эміграваць.

Historyja I Мая Краіна Беларусь
How to Change Teams Background