Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду»
258 subscribers
86 photos
33 videos
59 links
Аб'яднанне кандыдатаў для ўдзелу ў выбарах у Каардынацыйную раду.

НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ! АДКАЗНАСЦЬ! СВАБОДА!
Download Telegram
Наш адказ рэжыму ў Дзень палітвязняў. У дачыненні да 39 «суддзяў» рэжыму накіраваныя абгрунтаванні ўвядзення санкцый

У адрас урада Канады перададзеныя чарговыя санкцыйныя прапановы, падрыхтаваныя з мэтай узмацнення ціску і адказнасці прадстаўнікоў рэжыму за парушэнне нормаў міжнароднага права.

Да цяперашняга часу ўрад Канады прыняў 14 санкцыйных пакетаў у дачыненні да фізічных і юрыдычных асоб рэжыму Лукашэнкі, што па колькасці пакетаў з'яўляецца адным з найбольшых паказчыкаў сярод краін-партнёраў дэмакратычнай Беларусі. Новыя прапановы накіраваныя ў развіццё дамоўленасцяў падчас візіту Святланы Ціханоўскай у Канаду 14-15 красавіка 2024 года.

Мы накіравалі для ўвядзення санкцый спісы з «суддзяў» і прапагандыстаў рэжыму Лукашэнкі з адпаведнымі абгрунтаваннямі і персанальнымі звесткамі прыслужнікаў рэжыму, а таксама пералік арганізацый, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Беларусі і спрыяюць ваеннай агрэсіі Расіі супраць Украіны, у тым ліку шэраг прадпрыемстваў ВПК і прапагандысцкіх рэсурсаў.

У прыватнасці, у перададзеным намі канадскаму боку спісе з 39 «суддзяў» рэжыму, ёсць такія адыёзныя персоны як:

– суддзя гомельскага суда Анатоль Сотнікаў, які асудзіў больш за 20 палітвязняў, у тым ліку прысудзіў велізарныя тэрміны пазбаўлення волі беларускім партызанам, якія спынялі рух цягнікоў агрэсара ў бок Украіны ў пачатку ўварвання расійскіх войскаў;

– на працяглыя тэрміны зняволення беларускіх партызан асудзіў і магілёўскі суддзя Ігар Шведаў, а таксама адправіў на 6 гадоў у калонію ўзмоцненага рэжыму журналіста-фрылансера «Радыё Свабода» Андрэя Кузнечыка;

– суддзя суда Маскоўскага раёна г. Брэста Яўген Брэган адправіў у засценкі больш за 20 палітвязняў, у тым ліку вынес прысуд маці дваіх непаўналетніх дзяцей Паліне Шарэнда-Панасюк;

– суддзя Ленінскага раённага суда г. Мінска Таццяна Шоцік, якая асудзіла 15 палітвязняў, у тым ліку на яе сумленні прысуд у дачыненні да загінулага ў зняволенні Ігара Ледніка;

– суддзя Ленінскага раённага суда г. Мінска Юлія Шут, якая незаконна асудзіла прынамсі 10 палітвязняў;

– суддзя Жлобінскага раённага суда Ірына Прадун, якая незаконна асудзіла 10 палітвязняў, у тым ліку 24-гадовага Дзмітрыя Гопту, які мае асаблівасці развіцця;

а таксама іншыя «рэкардсмены» па прысудах палітвязням, якія прадстаўляюць так званы судовы корпус дыктатара Лукашэнкі.

Абгрунтаванні прыняцця санкцый у дачыненні да дадзеных «суддзяў», а таксама 26 прапагандыстаў рэжыму раней былі перададзеныя кампетэнтным органам ЕС, для ўключэння іх у санкцыйны пералік Еўрасаюза.

Мы ўдзячныя ўраду Канады за сістэмную і паслядоўную палітыку ў пытанні санкцыйнага ціску і прыцягнення да адказнасці прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі за ўчыненыя злачынствы супраць чалавечнасці, ваенныя злачынствы і іншыя парушэнні нормаў міжнароднага права.
Задайце пытанні Паўлу Латушку і Арцёму Шапараву

Сёння а 18:30 па мінскім часе прадстаўнікі кааліцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» Павел Латушка і Арцём Шапараў выйдуць у прамы эфір, дзе абмяркуюць сучаснасць і будучыню Беларусі, сітуацыю ў рэжыме Лукашэнкі, а таксама выбары ў Каардынацыйную раду.

Трансляцыю можна будзе паглядзець у акаўнце Паўла Латушкі.

Падключайцеся, глядзіце, задавайце пытанні.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Пройдземся па спісе? Аляксандра Ханевіч

Чаліня кааліцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» Аляксандра Ханевіч распавяла пра сям’ю, пра сваю любімую фірмовую страву і аб тым, як у пенсійным узросце яна прыняла рашэнне ісці ў Каардынацыйную раду.

https://youtu.be/Yla75Xs9-BE

У праекце «Пройдземся па спісе» 9 чальцоў і чалінь кааліцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» распавядаюць пра сваё жыццё і шлях у Каардынацыйную раду.

Прапануем таксама паглядзець папярэднія выпускі праекта з Арцёмам Шапаравым, Алегам Кулешам, Анжалікай Мельнікавай, Кацярынай Ваданосавай і Юрыем Губарэвічам.

Выбары ў Каардынацыйную раду 3-га склікання пройдуць 25-27 траўня. Нумар нашага выбарчага спісу — #9.
Трыбунал над Лукашэнкам

Адной з ключавых задач, якую кааліцыя «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» ставіць перад сабой — гэта забеспячэнне адказнасці за міжнародныя злачынствы Лукашэнкі.

У цяперашні час міжнароднымі і беларускімі экспертамі, у прыватнасці НАУ, вядзецца актыўная праца па забеспячэнні міжнароднага правасуддзя ў дачыненні да беларускага дыктатара і ягоных памагатых. Гэта працяглы працэс, які патрабуе сур'ёзных чалавечых і фінансавых рэсурсаў. Мы працягнем актыўна палітычна прасоўваць гэты кірунак, але гэта не азначае, што для рэабілітацыі ахвяр рэпрэсій у Беларусі нічога нельга зрабіць ужо цяпер.

Пасля фармавання новага складу Каардынацыйнай рады мы маем намер прыкласці неабходныя намаганні для стварэння Народнага трыбунала за найбольш сурʼёзныя злачынствы, учыненыя ў Беларусі. Гэта адна з першых ініцыятыў, якую мы плануем ініцыяваць у Каардынацыйнай радзе.

Ці былі такія трыбуналы раней?

Народныя трыбуналы не з'яўляюцца чымсьці новым. Яны былі створаны і паспяхова функцыянуюць у сітуацыях, калі міжнароднае правасуддзе мае абмежаваны патэнцыял або немагчыма ў цэлым.

Што гэта такое?

Народныя трыбуналы зʼяўляюцца формай нізавога правасуддзя і прымаюць форму трыбуналаў, арганізаваных грамадзянскай супольнасцю. Яны, наколькі гэта магчыма, прытрымліваюцца ўсіх прынятых стандартаў працэсуальных нормаў, прадстаўляюць высакаякасны юрыдычны аналіз, кансультацыі і могуць быць мадэллю ўжывання юрыдычна абавязковага правасуддзя.

Фармальна рашэнні такіх трыбуналаў не маюць юрыдычна абавязковай сілы. Яны чэрпаюць сваю сілу з публічнага характару разбору, ад яго ўдзельнікаў (аўтарытэтнасці і кваліфікаванасці суддзяў, экспертаў) і празрыстасці, цэласнасці і сумленнасці працэдур.

Для чаго неабходны Народны трыбунал па Беларусі?

Галоўныя мэты:
– грамадская рэабілітацыя ахвяр злачынстваў і частковае папаўненне іх запыту на справядлівасць;
– пашырэнне правоў і магчымасцяў ахвяр для дакументавання іх сведчанняў;
– выяўленне асоб, якія ўчынілі адпаведныя злачынствы і стварэнне ўмоў для іх хутчэйшага прыцягнення да крымінальнай адказнасці ў будучыні;
– фарміраванне фонду легітымных доказаў учыненых злачынстваў;
– павышэнне дасведчанасці грамадскасці аб учыненых злачынствах.

Якія злачынствы могуць разглядацца праз Народны трыбунал?

Фармальных абмежаванняў не існуе. Мы накіраваны на тое, каб такі трыбунал займаўся злачынствамі супраць чалавечнасці, якое здзяйсняецца ў Беларусі.

Лукашэнка адкажа за ўсе злачынствы перад беларускім народам. Вынікі працы Трыбунала будуць ціскам на сістэму Лукашэнкі, садзейнічаць расколу элітаў. Яны таксама ўвойдуць у гісторыю і стануць спадчынай для нашай нацыі, каб ніколі падобнага не паўтаралася на беларускай зямлі.

Кааліцыя «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» ініцыюе стварэнне дадзенага трыбунала пасля фарміравання новага складу Каардынацыйнай рады.
Рэжым Лукашэнкі баіцца палітычнай альтэрнатывы

Чалец кааліцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"», юрыст Міхаіл Кірылюк пракаментаваў навіну аб тым, што супраць усіх удзельнікаў выбараў у КР распачатыя крымінальныя справы.

«Кандыдатаў у КР абвінавачваюць у парушэнні 4 артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у ліку якіх асабліва цяжкае злачынства, якое караецца мінімальным тэрмінам 8 гадоў, а максімальна — пажыццёвым зняволеннем або смяротным пакараннем. Мінімальна магчымы тэрмін на кожнага з улікам усіх артыкулаў па правілах ч. 2 арт. 72 — 13,5 гадоў. Агульны тэрмін — 3 469,5 гадоў на ўсіх.

СК сцвярджае, што кожны з 257 удзельнікаў гэтай неверагодна велізарнай злачыннай групоўкі здзейсніў (ці паспрабаваў здзейсніць) мінімум чатыры склады злачынства:

1. Змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады. Артыкул 357 КК. Асабліва цяжкае злачынства, пакаранне ўключае ў сябе турэмны тэрмін ад 8 да 25 гадоў, пажыццёвае зняволенне або смяротнае пакаранне. У першай частцы размова ідзе аб змове (ад 8 да 12 гадоў), у другой — аб захопе або ўтрыманні ўлады (ад 10 да 15 гадоў). Судзячы па фармулёўках, у першай частцы артыкула гаворка ідзе хутчэй аб падрыхтоўцы да захопу ўлады. Другая частка арт. 357 КК сфармуляваная так, што яе лагічна прымяняць, калі захоп улады ўжо адбыўся.

Цяжка ўявіць пракурора, які будзе сцвярджаць, што Каардынацыйная рада, знаходзячыся ў выгнанні, ужо паспяхова захапіла ці ўтрымлівае ўладу ў Беларусі, і на гэтай падставе патрабуе частку 2 артыкула 357 КК. Аднак тое, што гэта абсурдна, не значыць, што мы гэтага не ўбачым.

Трэцяя частка артыкула — самая цяжкая, прадугледжвае такія выключныя меры пакарання, як пажыццёвае зняволенне або пакаранне смерцю, у якасці ўмоў прымянення называе такія наступствы незаконнага захопу або ўтрымання ўлады, як гібель людзей або забойства. На мой погляд, дадзены артыкул падыходзіць Лукашэнку ў якасці арганізатара, а таксама шматлікім супрацоўнікам яго пракуратуры, СК, МУС і іншых саўдзельнікаў. Яны самі гэта добра разумеюць, што і з'яўляецца прычынай такой нервовасці, з якой яны рэагуюць на любыя ініцыятывы, якія гэта выкрываюць.

2. Наступны пункт абвінавачання — заклікі да мераў абмежавальнага характару, артыкул 361 КК. Цяжкае злачынства, якое не мае аналагаў у міжнародным праве, прыдуманае паплечнікамі Лукашэнкі пасля таго, як яны парушылі арт. 357 КК і шэраг іншых у 2020 годзе. Улады Лукашэнкі хацелі б сажаць за гэта на тэрмін да 12 гадоў. Негвалтоўнае злачынства, пакаранне за якое супастаўнае з пакараннем за забойства. Такія тэрміны сведчаць аб тым, наколькі рэальна дзейсныя санкцыі. Няёмка павінны адчуваць сябе кандыдаты ў КР, якія выступаюць супраць санкцый, але патрапілі пад артыкул. Магчыма для іх надыйшоў час перагледзець свае погляды на тое, якія метады барацьбы Лукашэнка распазнае як сапраўдную пагрозу.

3. Наступны артыкул 361-1 КК — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім. Яшчэ адна вынаходка Лукашэнкі для барацьбы з іншадумствам. Цяжкае злачынства, артыкул у залежнасці ад часткі прадугледжвае пакаранне ад паўгода да 10 гадоў пазбаўлення волі. Артыкул сфармуляваны нязграбна. Па тэксце артыкула экстрэмізмам называюць рэабілітацыю нацызму". А ў дадатках да артыкула — "злачынствы па матывах расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, палітычнай, ідэалагічнай варожасці ці варожасці ў адносінах да якой-небудзь сацыяльнай групы". Выкарыстанне артыкула паказвае, што адзіная група, інтарэсы якой абараняе гэты артыкул КК — саўдзельнікі Лукашэнкі.

4. Апошні пункт — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, артыкул 361-4 КК. Цяжкае злачынства, пакаранне да 7 гадоў. Па гэтым артыкуле ў Беларусі пераследуюць тых, хто дапамагае палітвязням. У кожнага кандыдата ў КР ёсць падставы для гонару. Яшчэ не пачатую працу кваліфікавалі аналагічна як і адпраўку палітвязням грошай і збор перадач. Мы ідзем ў КР менавіта для таго, каб дапамагаць палітвязням і дамагчыся іх свабоды.

У чымсьці СК мае рацыю. Антылукашэнкаўская змова існуе. І ў ёй удзельнічае большасць беларусаў».
Польшча адкрытая да вырашэння праблемаў беларусаў з заменай пасведчанняў кіроўцы і рэгістрацыяй аўтамабіляў

Такі адказ наша каманда атрымала ад Міністэрства інфраструктуры Польшчы на запыт, падрыхтаваны на падставе зваротаў актывістаў беларускай дыяспары.

Многія беларусы, уцекачы ад рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі, апынуліся ў складанай сітуацыі: у адных мінае тэрмін пасведчанняў кіроўцы, іншыя хацелі б легалізаваць свае транспартныя сродкі, якія маюць беларускія нумарныя знакі. Што пра гэта кажа польскае Міністэрства?

Рэгістрацыя аўтамабіляў палякамі і замежнікамі — аднолькавая і рэгулюецца Законам аб дарожным руху. Для рэгістрацыі аўтамабіля няма неабходнасці зняцця з беларускага ўліку. Польскія ўлады не ствараюць для беларусаў перашкодаў для рэгістрацыі транспартных сродкаў, раней зарэгістраванага ў Беларусі, а наадварот — гатовыя пазітыўна вырашаць праблемы.

Што тычыцца пасведчанняў кіроўцы, іх замена дазволена на працягу ўсяго іх тэрміну дзеяння. Акрамя таго, пасведчанні беларусаў не будуць дасылацца ў Беларусь, калі асоба мае статус уцекача ў Польшчы, прытулак, дадатковую абарону або ВНЖ па гуманітарных прычынах.

Наша каманда даслала ў Мінінфраструктуры Польшчы дадатковыя прапановы, накіраваныя на выключэнне з ліку абавязковых дакументаў пацверджання сапраўднасці пасведчання кіроўцы. За такой даведкай беларусы вымушаныя звяртацца ў амбасаду рэжыму, што, на нашу думку, з'яўляецца недапушчальным.

Калі вы сутыкнуліся з праблемамі замены пасведчанняў кіроўцы ці рэгістрацыі аўтамабіля за мяжой, або маеце прапановы — пішыце нам у чат-бот @nau_by_bot. Мы будзем і далей займацца вырашэннем праблем і спрашчэннем бюракратычных працэдур для беларусаў, таму просім звяртацца да нас у выпадку ўзнікнення якіх-небудзь праблемных сітуацый.

Поўны адказ Міністэрства інфраструктуры Польшчы, які мы рэкамендуем выкарыстоўваць пры ажыццяўленні адпаведных працэдур, можна знайсці па спасылцы.
700 беларусаў на сустрэчах з нашай кааліцыяй

Прадстаўнікі кааліцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» правялі сустрэчы з дыяспарамі Польшчы (у Беластоку, Вроцлаве і Познані), Францыі і Ізраіля. Беларусы задалі пытанні, выказалі свае пазіцыі і падзяліліся праблемамі. І мы намагаліся пачуць кожнага.

Сярод праблем беларусаў за мяжой былі:
– выдача віз для грамадзян Беларусі;
– выдача ВНЖ і праязнога дакумента;
– выплата пенсій беларусам за мяжой;
– пытанні стыпендый для студэнтаў з Беларусі;
– замена пасведчанняў кіроўцы ды іншыя.

З гэтымі запытамі адразу пасля сустрэчаў з дыяспарамі мы звярталіся да мясцовых уладаў, у тым ліку да маршалка Падляскага ваяводства Л. Пракорыма, прэзідэнта Беластока Т. Трускаляскага, Ніжнесілезскага ваяводы М. Авіжэня і кіраўніцтва універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані.

Мы таксама сустрэліся з дырэктаркай Консульскага дэпартаменту МЗС Польшчы Ю. Хжаноўскай і перадалі ёй праблемы беларусаў, каб дамагчыся іх вырашэння.

Падчас анлайн-сустрэчы з беларускай дыяспарай Ізраіля абмеркавалі пытанні выбараў у КР і ціску на рэжым. Беларусам было цікава:
– ці можна ўдзельнічаць у выбарах, калі рэжым прымусова пазбавіў грамадзянства?
– што варта рабіць, каб палітвязні выйшлі на свабоду?
– чым беларус за мяжой можа дапамагчы вызваленню краіны ад рэжыму?

Павел Латушка плануе таксама правесці сустрэчу з амбасадарам Ізраіля ў Варшаве.

Для нашай кааліцыі праблемы беларусаў і беларусак як унутры краіны, так і за мяжой былі і застаюцца прыярытэтнымі ў працы. Падтрымка дыяспар — адзін з ключавых пунктаў нашай праграмы на выбарах у КР, таму для нас важна сустракацца з беларусамі.

У суботу, 25 траўня, мы плануем правесці дваровае чаяванне з беларусамі Варшавы. Чакаем вас у дворыку Музея Вольнай Беларусі а 17:00.

Мы яшчэ раз хочам выказаць падзяку за сустрэчы, увагу да нашай кааліцыі, сяброўскую і шчырую атмасферу. Мы працуем і будзем працягваць працаваць над вырашэннем праблем беларусаў. Таму мы і ідзем у КР, каб мець больш магчымасцяў і палітычнай моцы дзеля вырашэння запытаў беларусаў.
Лідар спісу №9 «Каманда Латушкі і Рух "За свабоду"» адкажа на пытанні чытачоў БГМ

Мы працягваем серыю сустрэчаў з прадстаўнікамі спісаў, якія ідуць на выбары ў Каардынацыйную Раду. Сёння на пытанні чытачоў БГМ адкажа лідар спісу №9 «Каманда Латушкі і Рух "За свабоду"» – Павел Латушка.

Рыхтуйце пытанні і далучайцеся да размовы а 18:00 па Менску

#ВыборывКС #БГМгость
Запрашаем 25 траўня на «дворовое чаепитие» ў Варшаве

Мы запрашаем на дваравое чаяванне ў Варшаве да Музея Вольнай Беларусі. Гэта традыцыя, якая нарадзілася ў дварах гарадоў Беларусі ў 2020 годзе. Сотні людзей збіраліся ў беларускіх дварах пасля мітынгаў, дзе частаваліся гарбатай і печывам. Мы хочам прапанаваць вярнуць атмасферу двароў 2020 года. Пачастуем удзельнікаў мерапрыемства гарбатай, цёплымі напоямі і печывам — таму таксама прапануем прыносіць з сабой салодкія ласункі!

На мерапрыемстве адбудуцца выступленні групы «Літы Талер» і Кацярыны Ваданосавай. Выступяць вядомыя акцёры тэатра і кіно, прадстаўнікі «Вольных Купалаўцаў» і ўдзельнікі кааліцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» Ігар Сігаў і Алег Гарбуз. Для самых маленькіх беларусаў будзе працаваць дзіцячая гульнявая пляцоўка з творчымі актыўнасцямі.

25 траўня з 17:00 да 20:00 ва ўнутраным дворыку Музея Вольнай Беларусі ў Варшаве (ul. Foksal, 11) будзе магчымасць асабіста паразмаўляць з удзельнікамі і ўдзельніцамі спісу #9 «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» і задаць хвалюючыя пытанні. Таксама валанцёры дапамогуць усім ахвотным усталяваць дадатак Belarus ID, праз які будзе адбывацца галасаванне на выбарах у Каардынацыйную раду, а таксама зарэгістравацца ў ім і аддаць свой голас.

Дата: субота, 25 траўня
Час: 17:00-20:00
Месца: унутраны дворык Музея Вольнай Беларусі ў Варшаве (ul. Foksal, 11)

Мы клапоцімся аб вашай бяспецы: удзельнікі мерапрыемства, якія хацелі б захаваць ананімнасць, на ўваходзе на пляцоўку атрымаюць спецыяльныя налепкі, якія забяспечаць магчымасць не трапіць у аб’ектывы фота- і відэакамер.
❗️Проста зараз лідар спісу №9 «Каманда Латушкі і Рух "За свабоду"» адказвае на вашыя пытанні ў каментарах

Павел Латушка – намеснік Святланы Ціханоўскай у Аб'яднаным пераходным кабінеце Беларусі, прадстаўнік па транзіце ўлады, кіраўнік Народнага Антыкрызіснага Упраўлення.

Госць будзе адказваць на пытанні цягам адной гадзіны. Смялей задавайце іх у каментарах пад гэтым пастом!

Мы паважаем свабоду слова, але папярэджваем, што за абразы гасцей нашага каналу пагражае бан.

Давайце паважаць адзін аднаго і размаўляць канструктыўна!

#ВыборывКС #БГМгость
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Пройдземся па спісе? Наталля Задзяркоўская

Кіраўніца Музея Вольнай Беларусі, прадстаўніца кааліцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» Наталля Задзяркоўская распавяла, калі адкрыецца Музей Вольнай Беларусі ў Мінску і ці ведалі ў Міністэрстве культуры беларускую мову.

https://youtu.be/-JGH8Nu3DOc

У праекце «Пройдземся па спісе» 9 чальцоў і чалінь кааліцыі распавядаюць «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» пра сваё жыццё і шлях у Каардынацыйную раду.

Прапануем таксама паглядзець папярэднія выпускі праекта з
Арцёмам Шапаравым, Алегам Кулешам, Анжалікай Мельнікавай, Кацярынай Ваданосавай, Юрыем Губарэвічам і Аляксандрай Ханевіч.

Выбары ў Каардынацыйную раду 3-га склікання пройдуць 25-27 траўня. Нумар нашага выбарчага спісу — #9.
Чаму варта галасаваць за нас?

Павел Латушка, Юрый Губарэвіч, Анжаліка Мельнікава, Юлія Камінская, Арцём Брухан, Ігар Сігаў і Алег Кулеша расказалі аб дзейнасці кааліцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"».

https://youtu.be/SE5JWpKJqZM

– Што мы робім для змены рэжыму Лукашэнкі?

– Як мы дапамагаем беларусам?

– Якую Беларусь мы хочам пабудаваць?

Глядзіце ў відэа: https://youtu.be/SE5JWpKJqZM

Выбары ў Каардынацыйную раду 3-га склікання пройдуць 25-27 траўня. Нумар нашага выбарчага спісу — #9.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як прагаласаваць на выбарах у Каардынацыйную раду?

Гэта можна зрабіць праз прыладу на тэлефоне Belarus ID і праз вэб-версію. Дзеля бяспекі выбаршчыкаў з Беларусі, яны будуць мець магчымасць прагаласаваць толькі праз вэб-версію. Інфармацыя аб тым, як гэта зрабіць, з'явіцца заўтра, у першы дзень галасавання.

Зараз раскажам, як прагаласаваць праз прыладу Belarus ID:

1. Праверка асобы

Варта мець лічбавы ID (калі не маеце — ніжэй інструкцыя).

– Спампоўваем праграму Belarus ID па спасылцы на сайце КР.
– Націскаем АФОРМІЦЬ.
– Усталёўваем ПІН-код (прыдумваем і не забываемся).
– Ствараем універсальны ключ (важны крок бяспекі).
– Выбіраем Беларусь, робім фота пашпарту і твару.
– Атрымліваем лічбавы ID.

2. Галасаванне

– Пераходзім у раздзел «Галасаванне» — «выбары ў Каардынацыйную раду».
– Выбіраем нумар 9 — «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» (альбо іншы спіс, які вам падабаецца).
– Націскаем галасаваць і дазваляем доступ да ідэнтыфікацыйнага нумара.
– Захоўваем код.

3. У выпадку неабходнасці — выдаляем прыладу і чысцім дадзеныя.

Выбары ў Каардынацыйную раду 3-га склікання пройдуць 25-27 траўня. Нумар нашага выбарчага спісу — #9.
«Дворовое чаепитие» ў Варшаве

У 2020 годзе сотні беларусаў збіраліся ў дварах на дваровыя чаяванні, дзе частаваліся гарбатай і печывам. Мы хочам прапанаваць вярнуць атмасферу беларускіх двароў 2020 года.

Запрашаем на дваравое чаяванне ў Варшаве да Музея Вольнай Беларусі 25 траўня а 17:00.

Пачастуем удзельнікаў мерапрыемства гарбатай, цёплымі напоямі і печывам — таму таксама прапануем прыносіць з сабой салодкія ласункі.

На мерапрыемстве адбудуцца выступленні групы «Літы Талер» і Кацярыны Ваданосавай. Выступяць вядомыя акцёры тэатра і кіно, прадстаўнікі «Вольных Купалаўцаў» і ўдзельнікі кааліцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» Ігар Сігаў і Алег Гарбуз. Для самых маленькіх беларусаў будзе працаваць дзіцячая гульнявая пляцоўка з творчымі актыўнасцямі.

25 траўня з 17:00 да 20:00 ва ўнутраным дворыку Музея Вольнай Беларусі ў Варшаве (ul. Foksal, 11) будзе магчымасць паразмаўляць з удзельнікамі і ўдзельніцамі спісу #9 «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"». Таксама валанцёры дапамогуць усім ахвотным усталяваць дадатак Belarus ID, праз які будзе адбывацца галасаванне на выбарах у Каардынацыйную раду, а таксама зарэгістравацца ў ім.

Дата: субота, 25 траўня
Час: 17:00-20:00
Месца: унутраны дворык Музея Вольнай Беларусі ў Варшаве (ul. Foksal, 11)

Мы клапоцімся аб вашай бяспецы: удзельнікі мерапрыемства, якія хацелі б захаваць ананімнасць, на ўваходзе на пляцоўку атрымаюць спецыяльныя налепкі, якія забяспечаць магчымасць не трапіць у аб’ектывы фота- і відэакамер.
Дэбаты на Белсаце

Напярэдадні выбараў у Каардынацыйную раду, сёння а 21:00 па мінскім часе, Белсат правядзе адмысловы выбарчы вечар у эфіры, падчас якога прадстаўнікі ўсіх выбарчых спісаў збяруцца ў студыі, каб прадставіць свае праграмы і адказаць на пытанні на беларусаў.

https://www.youtube.com/live/z9_fwtShRss

Падключайцеся, падтрымлівайце кааліцыю «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"».

Выбары ў Каардынацыйную раду 3-га склікання пройдуць 25-27 траўня. Нумар нашага выбарчага спісу — #9.
How to Record Hands-Free on Snapchat