Belmovie - канал пра кіно
1.76K subscribers
322 photos
3 videos
162 links
Новыя фільмы, а таксама годная класіка па-беларуску
Download Telegram
Forwarded from Галасаванні Belmovie
І яшчэ, апошнім часам у нас рэгулярна з'яўляюцца новыя спонсары. Шчыры дзякуй вам за гэта! Але, на жаль, паступова выяўляюцца і хібы спосабаў падтрымкі. Бывае, што мы не можам з вамі звязацца, каб асабіста падзякаваць і напісаць падрабязнасці пра бонусы. Гэта здараецца, калі ў наладах бота Tribute спонсары абіраюць ананімны данат ці калі спасылкі на іх акаўнт схаваныя наладамі прыватнасці Telegram. Калі будзе трэба, будзем шукаць выйсце з гэтай сітуацыі.

Што тычыцца сувязі са спонсарамі Patreon, там мы пішам паведамленне і на сайце, і на пазначаны e-mail. Правярайце, калі ласка, каб атрымаць заслужаныя бонусы.

Дзякуй за ўвагу! Усё, працоўныя моманты вырашылі, цяпер толькі кантэнт. Спадзяюся, паспеем заўтра вас нечым парадаваць :)
Мядзведзь (2 сезон, 2 серыя - Паста)

Шчыра дзякуем за падтрымку нашым спонсарам:
Канал "Кавалачак жыцця" - пра кіно па-беларуску!
pups

Краіна: ЗША
Сюжэт: Падчас працягу рамонту новага рэстарана Фак і Рычы спрачаюцца, як пафарбаваць сцены, і Нэт павінна ўмяшацца.
Жанр: драма, камедыя
У галоўных ролях: Джэрэмі Ален Уайт, Эбан Мос-Бакрак, Аё Эдэбіры, Лаянэл Бойс, Ліза Калон-Заяс, Эбі Эліят

Прыемнага прагляду!
Вынікі Оскара вы ўжо ведаеце. А вось вам вынікі сакавіцкага галасавання нашых спонсараў. Тут яны былі салідарныя з акадэмікамі, таму ў гэтым месяцы мы выпусцім Опенгеймера па-беларуску! Але працы шмат, бо фільм даволі доўгі, таму давядзецца крыху пачакаць.
Гульня тронаў (1 сезон, 4 серыя - Калекі, бастарды і зламаныя рэчы)

За постар шчыры дзякуй Plistačka!

Краіна: ЗША, Вялікабрытанія
Сюжэт: Эдард расследуе забойства Джона Арына. Джон знаёміцца з Сэмуэлам Тарлі, баязліўцам, які прыйшоў далучыцца да Начной Варты.
Жанр: фэнтэзі, прыгоды, драма, баявік
У галоўных ролях: Эмілія Кларк, Пітэр Дынклэйдж, Кіт Харынгтан, Лена Хідзі, Сафі Цёрнэр, Мэйсі Уільямс, Нікалай Костэр-Вальдау, Іэн Глен

Прыемнага прагляду!
Ферма Кларксана (2 сезон, 5 серыя - Рада не рада)

За постар шчыры дзякуй aridreitan!

Краіна: Вялікабрытанія
Сюжэт: Надыходзіць дзень рашэння Рады наконт рэстарана Джэрэмі.
Жанр: дакументальны, камедыя, рэаліці-шоу
У галоўных ролях: Джэрэмі Кларксан, Кэлеб Купер, Чарлі Айрлэнд, Джэральд Купер, Ліза Хоган

Прыемнага прагляду!
Дагістарычная планета (2 сезон, 5 серыя - Паўночная Амерыка) - ФІНАЛ СЕРЫЯЛА

Шчыра дзякуем за падтрымку нашаму спонсару:
Yauhen
За постар шчыры дзякуй Кінакіпе!

Краіна: ЗША, Вялікабрытанія
Сюжэт: Мала хто можа спужаць галоўнага драпежніка Паўночнай Амерыкі, тыраназаўра рэкса, чый памер і сківіца ўтвараюць смяротную камбінацыю, але яго гіганцкі крылаты вораг можа.
Жанр: дакументальны
Распавядае Дэвід Атэнбора

Прыемнага прагляду!
Уладары паветра (5 серыя)

Шчыра дзякуем за падтрымку нашым спонсарам:
mova.how
Plistačka

Краіна: ЗША
Сюжэт: Наступная місія сведчыць аб істотных зменах у стратэгіі бамбардзіровак Соткі. Кросбі атрымлівае павышэнне, але гэта вядзе да вялікай страты.
Жанр: ваенны, драма, баявік, трылер
У галоўных ролях: Осцін Батлер, Калум Цёрнэр, Энтані Бойл, Бары Кіган, Раферці Лоў, Эліят Уорэн, Дэвід Шылдс, Мэт Гэвен, Бэн Рэдкліф, Дара Коўлі

Прыемнага прагляду!
Опенгеймер (2023)

Шчыра дзякуем за падтрымку нашаму спонсару:
Plistačka

Краіна: ЗША, Вялікабрытанія
Жанр: біяграфія, драма, гістарычны
Рэжысёр: Крыстафер Нолан
Сюжэт: Гісторыя амерыканскага навукоўца Дж. Роберта Опенгеймера і яго ролі ў распрацоўцы атамнай бомбы.
У галоўных ролях: Кіліян Мёрфі, Эмілі Блант, Мэт Дэйман, Роберт Даўні-малодшы, Олдэн Эрэнрайх

Падзякаваць перакладчыку за доўгую і цяжкую працу, а таксама паскорыць пераклад наступнага фільма можна:
1) падпіскай на Patreon
2) падпіскай на канал для спонсараў
3) аднаразовым данатам

Прыемнага прагляду!
Энканта (2021)

Шчыра дзякуем за падтрымку нашаму спонсару і рэдактару:
Пятрусь Вэрхал

Краіна: ЗША
Жанр: мультфільм, сямейны, камедыя, фэнтэзі, мюзікл
Сюжэт: Калумбійская дзяўчынка расчараваная тым, што яна адзіная ў сям'і не мае магічнай сілы.
У галоўных ролях: Стэфані Беатрыз, Марыя Сесілія Батэра, Джон Легуізама, Маўра Кастыльё, Джэс Дароў

Падзякаваць перакладчыку за працу, а таксама паскорыць пераклад наступнага фільма можна:
1) падпіскай на Patreon
2) падпіскай на канал для спонсараў
3) аднаразовым данатам

Прыемнага прагляду!
Forwarded from Галасаванні Belmovie
Вітаю! Ізноў прапануем вам выбраць праект для перакладу з наступных фільмаў. Варыянты адбіралі з фільмаў 2023 ці 2024 гадоў з найлепшай адзнакай на IMDB і поспехам на буйных кінафестывалях ці прэміях. Фільмы, якія атрымалі галасы ў сакавіку, але не былі перакладзеныя, таксама тут. Галасаванне скончыцца 7 красавіка.

1. Gojira -1.0 - Гадзіла мінус адзін (2023)
Краіна: Японія
Жанр: баявік, прыгоды, драма, жахі, сайфай
Рэжысёр: Такасі Ямадзакі
Сюжэт: Пасляваенная Японія знаходзіцца ў глыбокім крызісе, калі ўзнікае новая пагроза ў выглядзе гіганцкага монстра, якога называюць жахлівым наступствам выбуху атамнай бомбы.
У галоўных ролях: Мінамі Хамабэ, Сакура Анда, Рюнасукэ Камікі, Рыкака Міюра, Юкі Ямада

2. Beyond Utopia - Па той бок утопіі (2023)
Краіна: ЗША
Жанр: дакументальны, біяграфія, гістарычны
Рэжысёр: Мэдэлін Гэвін
Сюжэт: Гісторыя некалькіх сем'яў пра іх спробы ўцёкаў ад прыгнёту ў Паўночнай Карэі, што раскрывае нам свет, які большасць з нас ніколі не бачыла.
У галоўных ролях: Барбара Дэмік, Сун Ён Кім, Лі Хён Со, Лі Со Ён

3. Perfect Days - Ідэальныя дні (2023)
Краіна: Японія, Германія
Жанр: драма
Рэжысёр: Вім Вэндэрс
Сюжэт: Хіраяма чысціць грамадскія прыбіральні ў Токіа, жыве сваім жыццём у прастаце і штодзённым спакоі. Некаторыя сустрэчы прымушаюць яго задумацца пра сваё жыццё.
У галоўных ролях: Кодзі Якусё, Токіа Эмота, Арыса Накана, Міяка Танака, Лонг Мідзума

4. The Holdovers - Пакінутыя (2023)
Краіна: ЗША
Жанр: камедыя, драма
Рэжысёр: Аляксандр Пэйн
Сюжэт: Лёгка раздражняльны настаўнік гісторыі аддаленай закрытай школы вымушаны застацца ў кампусе на калядныя вакацыі разам з кухаркай у смутку і праблемным вучнем, якому няма куды ехаць.
У галоўных ролях: Пол Джамаці, Давайн Джой Рэндальф, Дамінік Сэса, Кэры Прэстан, Брэйдзі Хэпнер

5. Notre corps - Наша цела (2023)
Краіна: Францыя
Жанр: дакументальны
Рэжысёр: Клэр Сімон
Сюжэт: Дакументальны фільм пра дактароў і пацыентаў гінекалагічнага аддзялення ў Францыі.

6. Past Lives - Былыя жыцці (2023)
Краіна: ЗША, Паўднёвая Карэя
Жанр: драма, меладрама
Рэжысёр: Селін Сон
Сюжэт: Нора і Хэ Сон, блізкія сябры дзяцінства, разлучаюцца, калі сям'я Норы эмігруе з Паўднёвай Карэі. Праз дваццаць гадоў яны зноў сустракаюцца на працягу аднаго лёсавызначальнага тыдня, калі сутыкаюцца з паняццямі кахання і лёсу.
У галоўных ролях: Грэта Лі, Тэа Ю, Джон Магара, Мун Сын А, Лін Сын Мін

7. Guardians of the Galaxy Vol. 3 - Вартавыя Галактыкі 3 (2023)
Краіна: ЗША, Новая Зеландыя, Францыя, Канада
Жанр: баявік, прыгоды, камедыя, сайфай
Рэжысёр: Джэймс Ган
Сюжэт: Перажываючы страту Гаморы, Пітэр Квіл збірае сваю каманду, каб абараніць сусвет і сябе, бо гэтая місія можа азначаць канец Вартавых, калі не будзе выкананая.
У галоўных ролях: Крыс Прат, Чуквудзі Івуджы, Брэдлі Купер, Пом Клеменцеф, Дэйв Батыста, Він Дызель

8. Kaibutsu - Монстр (2023)
Краіна: Японія
Жанр: драма, трылер
Рэжысёр: Карээда Хіракадзу
Сюжэт: Маці патрабуе адказу ад настаўніка свайго сына, калі яе сын пачынае паводзіць сябе дзіўна.
У галоўных ролях: Сакура Анда, Эіта Нагаяма, Соя Куракава, Хіната Хіірадзі, Міцукі Такахата

9. Simón - Сімон (2023)
Краіна: ЗША
Жанр: драма
Рэжысёр: Дыега Вінцэнціні
Сюжэт: Сімон, венесуэльскі змагар за свабоду, які знаходзіцца ў выгнанні ў Маямі, перажывае не толькі траўму, але і глыбокую віну за выбар, які яму трэба зрабіць: застацца ў Маямі і пачаць новае жыццё або вярнуцца дадому, каб прайграць у барацьбе з тыранічным рэжымам.
У галоўных ролях: Крысціян МакГафні, Яна Навартшы, Луіс Сільва, Раберта Харамільё, Франклін Віргес

10. Keyke mahboobe man - Мой улюбёны пірог (2024)
Краіна: Іран, Францыя, Швецыя, Германія
Жанр: драма, камедыя
Рэжысёр: Мэрыям Магхадам, Бенташ Санэха
Сюжэт: Сямідзесяцігадовая Махін, самотная да гэтага часу, вырашыла аднавіць сваё асабістае жыццё. Выпадковая сустрэча перарастае ў незабыўны вечар.
У галоўных ролях: Лілі Фархадпур, Эсмаіл Мехрабі, Махамад Хэйдары, Меліка Пазукі
Forwarded from Галасаванні Belmovie
How to Watch Stories from Instagram