Historyja
5.65K subscribers
12.5K photos
702 videos
2.67K links
Kanał pra historyju

Kantakt: @PanHistoryjaBot
Download Telegram
Стары Менск
Дзень белай кветкі, які быў дабрачыннай акцыяй па збору сродкаў на барацьбу з сухотамі. Менск, 6 траўня 1911 года.
6 траўня 1937 года Браніслаў Тарашкевіч быў арыштаваны саветамі па абвінавачанні ў сфабрыкаванай справе так званага "Беларускага нацыянальнага цэнтру", а пазней расстраляны, як шматлікія прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі ў савецкай дзяржаве.
У Літве і Нямеччыне дзейнасць абодвух гэтых арганізацыяў прызнаная злачыннаю, а ў Беларусі высокія чыноўнікі да сёння заяўляюць, што "нашыя чэкісты" не нясуць нават маральнай адказнасці за рэпрэсіі супраць сотняў тысяч і мільёнаў невінаватых людзей у сталінскія часы. Нават тыя, хто ўласнаручна катаваў і расстрэльваў людзей не за злачынствы, а паводле "разнарадкі".
Пра лукашэнкаўскую гістарычную палітыку, якая створана на савецка-расійскім падыходзе, ужо шмат пісалася і яшчэ будзе напісана. Аднак, тэму варта вывучаць на прыкладах. Вось адзін з іх. У 2018 годзе АНТ (ОНТ) выпусціла фільм да 100-годдзя КДБ (КГБ). Сам факт існавання гэтай арганізацыі ў сённяшняй Беларусі – гэта прамая адсылка да савецкіх часоў. Калі коратка: у фільме ваяры за незалежнасць Беларусі (Балахоўцы, «Зялёны Дуб», пасляваенны антысавецкі супраціў і іншыя) выстаўляюцца як ворагі, экспертам выступае заходнерусіст Гігін, а ахвярамі рэпрэсіі 1937-га ўспамінаюцца толькі самі... НКУСнікі (НКВД).

Так што калі нехта будзе шукаць паралелі паміж лукашэнкаўскім аўтарытарызмам і італьянскім фашызмам, або нямецкім нацызмам, хай лепш спачатку заўважыць, што гэты неасавецкі аўтарытарызм зусім не скрывае сваёй пераемнасці ад таталітарнай савецкай сістэмы. І гэта будзе нашмат больш карэктна.
Факельныя шэсці ладзілі не толькі нацысты, але таксама саветы на некаторыя камуністычныя святы. У БССР праводзіліся такія загоны, каб паказаць «любоў да сацыялістычнай радзімы і сталіна». Але варта адзначыць, што такія шэсці мелі месца не толькі ў таталітарных дзяржавах, якімі былі Трэці Рэйх і СССР.
Forwarded from Historyja
Сумленне нацыі і ветэран Другой сусветнай вайны Васіль Быкаў горда насіў беларускую бел-чырвона-белую стужку ў колерах нацыянальнага сцяга. Дарэчы, стужка гэтая з'явілася задоўга да лукашэнкаўскай чырвона-зялёнай і русскомирной «георгиевской» (якую частка блытаюць з савецкай гвардзейскай). За адно варта адзначыць, што сапраўдныя геральдычная юрʼеўскія (георгіеўскія) колеры гэта якраз белы і чырвоны.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
7 траўня 1999 года быў скрадзены Юры Захаранка. Паводле словаў палітычнага эмігранта і былога начальніка СІЗА №1 Алега Алкаева, Юры Захаранка быў выкрадзены, а пасля гэтага расстраляны паводле загадаў людзей, набліжаных да Аляксандра Лукашэнкі.
Уяўленне пра гісторыю ад ідэолагаў на прыкладзе Нясвіжскай раёнкі, або ўзмацненне савецкага ідэалагічнага наратыву.

Скрын: @belsat
Ружанскі палац. 1935 год
"6 траўня адбылося ўрачыстае адкрыццё Паўночнай вежы Гальшанскага замка і турыстычна-інфармацыйнага цэнтра пры ім. Падзея, без перабольшвання, знакавая. Не ведаю, як хто, а я яе чакаў крыху больш сарака гадоў, з дажджлівага і халоднага верасня 1980-га, калі разам з калегамі па Навукова-даследчаму праектнаму бюро Спецыялізаваных навукова-рэстаўрацыйных вытворчых майстэрняў пры Мінкультуры БССР правялі папярэднія работы на замку, якія выліліся ў архітэктурна-археалагічныя даследаванні помніка архітэктуры ў 1981-1983 гг. У той час былі толькі мары пра будучыню славутага замка. Але добра, што, як бачым, мары матэрыялізуюцца. Шкада, праўда, што ў гэтыя хвалюючыя хвіліны каля замка малавата было тых, дзякуючы майстэрству чыіх рук гэта падзея адбылася, а тыя нямногія, хто ўсё ж, выпадкова ці не, прысутнічаў, сціпла туліўся з тылу ўзрушанага натоўпу" - піша Ігар Чарняўскі.
How to Save Live Photo as Video