Мая Краіна Беларусь
24.8K subscribers
23.1K photos
10.1K videos
19 files
17.2K links
Галоўны канал пра Беларусь!
Па ўсіх пытаннях: @MKBelbot
Не сілай, а розумам!
Download Telegram
14 сакавіка 1863 года ў Горадні дайшло да бою нашых паўстанцаў з расійскімі войскамі.

Група моладзі на чале з начальнікам станцыі Лявонам Кульчыцкім паспрабавала выехаць цягніком у Парэчча з мэтаю злучэння з партызанскім атрадам Людвіка Нарбута, што атрымалася 7 ці 8 людзям. Рэшта, пасля кароткіх баёў, разбеглася па дамам. Усім знойдзеным паўстанцам канфіскавалі маёмасці, а частку пазбавілі правоў стану, саслалі ў войска ці на катарну ў Сібір.

У памяць і гонар нашых паўстанцаў у 1993 годзе на гарадзенскім чыгуначным вакзале была ўсталяваная мемарыяльная шыльда, якую на хвалі ўзмоцненай расеізацыі дэмантавалі ў 2023 годзе.

#ГісторыяМКБ
15 сакавіка 1994 году Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў першую Канстытуцыю незалежнай Беларусі

Апазыцыя БНФ у галасаваньні ня ўдзельнічала, бо выступала супраць увядзеньня пасады прэзыдэнта, заявіўшы, што гэта прывядзе да дыктатуры. Канстытуцыю падпісаў старшыня Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб.

#ГісторыяМКБ
17 сакавіка 1937 года ў СССР быў прыняты закон, які пазбавіў сялян свабоды перамяшчэння. Каб нават на гадзіну з'ехаць з калгасу або саўгаса, селянін павінен атрымаць у сельсавеце спецыяльную даведку, якую давалі толькі з дазволу старшыні.

#ГісторыяМКБ
18 сакавіка 1921 паміж савецкай Расеяй і Польшчай быў заключаны ганебны Рыжскі дагавор, у выніку якога Беларусь была падзеленая на дзве часткі.

Якуб Колас пісаў:

Нас падзялілі — хто? Чужаніцы,
Цёмных дарог махляры.
К чорту іх межы! К д’яблу граніцы!..
Нашы тут гоні, бары!

Будзем мы самі гаспадарамі,
Будзем свой скарб ратаваць!
Годзе той крыўды! Ў ногу з братамі
Пойдзем наш край вызваляць.

#ГісторыяМКБ
20 сакавіка 1862 нарадзіўся Адольф (пазней Адам) Багдановіч - беларускі этнограф і фалькларыст, гісторык мастацтва, мовазнавец, мемуарыст, удзельнік рэвалюцыйна-народніцкага руху, бацька класіка беларускай літаратуры.

Цікавы факт - Багдановіч быў сябрам М. Горкага і яго сям'і, вёў актыўную перапіску з дзеячамі беларускай і расейскай культуры.

#ГісторыяМКБ
22 сакавіка 1864 года расейскімі ўладамі на пляцы Лукішкі ў Вільні быў павешаны беларускі герой і кіраўнік паўстання Кастусь Каліноўскі. Перад пакараннем Каліноўскі паспеў напісаць "Лісты з-пад шыбеніцы", своеасаблівы зварот. У фрагменце чытаем:

"Braty maje, mużyki rodnyje. S pad szubienicy maskoŭskoj prychodzić mnie da was pisaci, i może raz astatni. Horko pakinuć ziemielku radnuju i Ciebie, darahi moj narodzie. Hrudzi zastohnuć, zabolić serce, ­ no nie żal zhinuć za twaju praŭdu (...) Niemasz, Bratki, bolszaho szczaściu na hetom swieci, jak kali czeławiek u haławie maje rozum i nauku (...) No jak dzień s noczju nie chodzić razom, tak nie idzie razam nauka praŭdziwa z niawoloj maskoŭskoj. Dapokul jena u nas budzie, u nas niczoho nia budzie, nie budzie praŭdy, bahactwa i nijakoj nauki, ­adno nami jak skacinoj waroczać buduć nie źla dabra, no na pahibiel naszu (...) Bo ja tabie s pad szubienicy każu Narodzie, szto tahdy tolko zażywiesz szczaśliwo kali nad taboju Maskala ŭże nie budzie."

#ГісторыяМКБ
26 сакавіка 1944 у менскім гарадскім тэатры адбылася прэм'ера оперы «Усяслаў Чарадзей» М. Шчаглова-Куліковіча на вершы Н. Арсенневай #ГісторыяМКБ
30 сакавіка 1890 памёр Іасафат Агрызка - беларускі выдавец, журналіст, грамадска-палітычны дзеяч

Скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. У Санкт-Пецярбургу заснаваў друкарню (1859-63). Перавыдаў старажытныя законы ВКЛ і Польшчы «Volumina Legum» («Збор законаў». Сябраваў з М. Чарнышэўскім. Падчас паўстання 1863-64 стаў галоўным прадстаўніком паўстанцкага варшаўскага ўрада (камісар Нацыянальнага ўрада) у Санкт-Пецярбургу (прызначаны ў лютым 1863). У 1864 прыгавораны да смяротнага пакарання, замененага на 20 гадоў катаргі, якую адбываў у Сібіры (Акатуй, Вілюйск, Якуцк). У 1877 вызвалены з забаронаю вяртацца на тэрыторыю Беларусі, Літвы, Польшчы.

#ГісторыяМКБ
3 красавіка 1918: «Народны Сакратарыят Беларускае Народнае Рэспублікі прыняў пастанову пра абвешчаньне беларускае мовы дзяржаўнаю і абавязковаю моваю Рэспублікі. Нацыянальным мяншыням Беларусі дазваляецца карыстацца сваёю моваю ў афіцыйных дачыненьнях зь дзяржаўнымі ўстановамі. Усе акты, дакумэнты і ліставаньне ўрадавых установаў павінны адбывацца на дзяржаўнай беларускай мове».

#ГісторыяМКБ
9 красавіка 1970 года ў Менску мелі месца масавыя хваляванні звязаныя з забойствам два дні раней менскага хіпі Вячаслава Максакава. Удзел у выступленні бралі прадстаўнікі беларускага музычнага нонканфармізму.

Выступленне адбылося стыхійна на месцы забойства Максакава па вул. Энгельса ля кінатэатру «Навіны дня» (цяпер - Малая сцэна Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы), у 300 метрах ад ЦК КПБ. Па розных ацэнках, у акцыі ўзяло ўдзел ад 100 да 400 чалавек.

07.04.1970 Вячаслаў Максакаў і яго сябар Аляксандар Шарубаў былі спыненыя каля кінатэатру «Навіны дня» крыкамі нейкага хлопца «Хайль Гітлер!». Распачалася бойка, падчас якой незнаёмы выцягнуў з рукава штых і параніў хлопцаў - Максакава смяротна.

На фота: менскія гіпі каля Палацу спорту. Самы крайні справа — Уладзімер Цэсьлер.

#ГісторыяМКБ
The Art of Tweeting: Crafting Engaging and Shareable Content on Twitter