Наша Ніва
28.4K subscribers
56.7K photos
8.91K videos
2 files
42.1K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
«Севілья» выйграла Лігу Еўропы

У фінальным матчы, што прайшоў у Будапешце, іспанцы ў серыі пенальці перамаглі італьянскую «Рому». 

https://nashaniva.com/318073

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Аляксандру Лукашэнку падарылі кувалду. Яго старэйшы сын Віктар адправіўся ў таямнічую камандзіроўку. Выбухі на мяжы Украіны і Беларусі: што адбываецца. Помнік Змітраку Бядулю. Беларускія памежнікі троляць украінскіх калег, тыя адказваюць. У Віцебску пратэсты супраць выбараў: не шок, а анекдот.

Навіны апошняга дня вясны — у новым выпуску «Нашай Нівы».

https://youtu.be/KVFiEk9hQA4
Літоўцы непакояцца, што Лукашэнка можа зноў выкарыстаць нелегальных мігрантаў падчас саміту НАТА

Саміт НАТА ўпершыню ў гісторыі пройдзе ў Вільні 11-12 ліпеня.

https://nashaniva.com/318071

Без VPN — па гэтай спасылцы.
У першую ноч лета Кіеў атакавалі крылатымі і балістычнымі ракетамі

Папярэдне — усе яны былі збітыя СПА.

У Дзяснянскім раёне ў выніку падзення абломкаў на паліклініку і шматпавярховы дом трое загінулі (з іх двое дзяцей) і 14 чалавек атрымалі траўмы.
Мэр: Бахмут — гэта руіны і попел

Аляксей Рэва сказаў, што акупанты сцерлі горад з зямлі.

https://nashaniva.com/318076

Без VPN — па гэтай спасылцы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Рускі добраахвотніцкі корпус і легіён «Свабода Расіі» зноў заявілі пра пранікненне на тэрыторыю Расіі

Некаторыя крыніцы паведамляюць пра бой каля пункту пропуску «Шабекіна».

Улады Белгарадскай вобласці назвалі гэту інфармацыю недакладнай.
Наталля Качанава расказала пра любімыя кнігі

«Чытанне — гэта і памяць, і ўменне выказаць свае думкі, і ўменне правільна пісаць».

https://nashaniva.com/318083

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Forwarded from Бальзам
У Беларусі знайшлі замену H&M? Расказваем, што гэта за брэнд і якія там цэны

У краіну прыходзіць сетка крам расійскіх дызайнераў Slava. У Расіі новы брэнд займае гандлёвыя плошчы буйных рытэйлераў накшталт H&M, які пакінуў Расію ў мінулым годзе.

Няўжо і ў Беларусі Slava зойме аналагічную пазіцыю?

Чытайце далей.
«Размова пра лічаныя хвіліны». У Паветраных сілах Украіны патлумачылі, чаму Расія абстрэльвае Кіеў «Іскандэрамі»

Атакуючы Кіеў такой зброяй, расіяне хочуць нанесці ўдар нечакана, каб было мала часу для таго, каб схавацца і каб не змагла зрэагаваць СПА.

https://nashaniva.com/318086

Без VPN —
па гэтай спасылцы.
«Некаторыя моманты ўсплывалі ў галаве, як у кіно». Алег Груздзіловіч — пра сваю кнігу аб дзевяці месяцах у няволі

Журналіст, які правёў дзевяць месяцаў у турме, напісаў кнігу пра свой сумны досвед. Нягледзячы на ўсю драматычнасць тэмы, аўтар прытрымліваецца свайго фірмовага іранічнага стылю і спрабуе ўбачыць прыкметы чалавечнасці нават у вертухаях. @bajby паразмаўляла з аўтарам.

https://nashaniva.com/318090

Без VPN —
па гэтай спасылцы.
Жыхары Шабекіна скардзяцца, што не могуць датэлефанавацца да гарачай лініі па эвакуацыі. Занадта шмат людзей жадаюць з'ехаць з 40-тысячнага горада

Мясцовая адміністрацыя не зрабіла ніякіх пунктаў збору людзей, бо гэта небяспечна. Жыхароў імкнуцца вывозіць на машынах і невялікіх аўтобусах. Як піша «Подъём», сітуацыя вельмі напружаная.

«Горад абстрэльваюць. Горад эвакуіруецца, і адміністрацыя, у прынцыпе, нам дапамагае. Але я не магу датэлефанавацца па тых тэлефонах, якія пазначаныя, таму што занадта шмат людзей, якія хочуць з'ехаць адсюль. Яны (улады) кажуць, што даюць машыны і аўтобусы, але гэта трэба кудысьці ісці. А дайсці да аўтобуса — гэта праз снарады, небяспечна.

Гэта, вядома, не паніка, але ўсё жадаюць выратаваць свае жыцці, жыцці дзяцей. Лепш з'ехаць», — цытуе выданне мясцовага жыхара.
Лукашэнка пашкадаваў, што Расія не пайшла больш маштабнай вайной на Украіну ў 2014-2015 годзе

І абвінаваціў Захад, што ён зрабіў Украіну здольнай абараніць сябе.

https://nashaniva.com/318095

Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Пэўная фільтрацыя кантынгенту». Церцель растлумачыў узмоцнены кантроль і праверкі тэлефонаў на граніцы

Старшыня КДБ пракаментаваў праверкі на межах Беларусі, падчас якіх людзям лазяць у тэлефоны і ладзяць допыты.

«Гэта мера рэалізуецца цяпер па ўсім перыметры нашай граніцы. Яна накіраваная на своечасовае выяўленне і лакалізацыю дзейнасці асоб, якія выношваюць тэрарыстычныя, экстрэмісцкія памкненні ў адносінах да Беларусі», — заявіў Церцель.

Узмоцнены кантроль на мяжы, па яго словах, гэта адзін са складнікаў, які дазваляе рабіць пэўную фільтрацыю такога кантынгенту і не дапускаць на тэрыторыю Беларусі.
Наша Ніва
Жыхары Шабекіна скардзяцца, што не могуць датэлефанавацца да гарачай лініі па эвакуацыі. Занадта шмат людзей жадаюць з'ехаць з 40-тысячнага горада Мясцовая адміністрацыя не зрабіла ніякіх пунктаў збору людзей, бо гэта небяспечна. Жыхароў імкнуцца вывозіць…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У цэнтры Шабекіна палыхае шматпавярховы інтэрнат побач з мясцовай адміністрацыяй

Па звестках мясцовых тэлеграм-каналаў, туды прыляцеў снарад. Будынак адміністрацыі таксама пашкоджаны.

У самім горадзе няма святла.
Бацькі задалі чыноўнікам свае пытанні пра цэнтралізаваны экзамен. Вось што ім патлумачылі пра пералік балаў

Разабрацца ў адказах няпроста.

https://nashaniva.com/318097

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Затрымалі каталіцкага семінарыста Уладзіслава Беладзеда

Як стала вядома @christianvision, учора Беладзеда затрымалі і даставілі ў Цэнтральны РУУС Мінска. У гэта момант Уладзіслаў знаходзіцца на Акрэсціна.

Уладзіслаў Беладзед — выпускнік Інстытута тэалогіі БДУ, пасля заканчэння якога паступіў у рыма-каталіцкую семінарыю і праходзіў практыку ў Мінскім Архікафедральным саборы.
MS Office 2010 Activator: What You Need to Know