Мая Краіна Беларусь
25.9K subscribers
23K photos
9.98K videos
19 files
17K links
Галоўны канал пра Беларусь!
Па ўсіх пытаннях: @MKBelbot
Не сілай, а розумам!
Download Telegram
Акцыя "Раздавім фашысцкую гадзіну". На плакаце перакрэслены знак РНЕ. 27 лютага 1999 г., Менск

#ГісторыяМКБ
29 лютага 1468 г. на сойме Вялікім князем Казімірам Ягайлавічам быў выдадзены Судзебнік – першы кодэкс крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага права ВКЛ. Судзебнік меў вялікае значанае для пабудовы законнага парадку ў нашай гістарычнай дзяржаве, а таксама даў пачатак кадыфікацыям (Літоўскія Статуты).

#ГісторыяМКБ
71 год таму памёр Сталін

5 сакавіка 1953 году на сваім лецішчы пад Масквой памёр Ёсіф Сталін, кіраўнік СССР і адзін з самых крывавых дыктатараў у гісторыі чалавецтва. Неўзабаве пасьля ягонай сьмерці прыпыніліся масавыя рэпрэсіі, якія працягваліся некалькі дзесяцігодзьдзяў.

Нават савецкая камісія, якая працавала пасьля яго смерці, ацаніла лічбу ахвяраў «Вялікага тэрору» ў 1 млн 548 тыс. 366 арыштаваных і 681 692 расстраляных. 25 мільёнаў чалавек, паводле камісіі, зазналі за сталінскім часам рэпрэсіі.

#ГісторыяМКБ
6 сакавіка 1995 года Беларуссю была падпісаная дамова аб супрацоўніцтве з ЕС. На цырымоніі падпісання, новы прэзідэнт заявіў, што Беларусь зрабіла «першы важны крок у кірунку да галоўнай мэты – уступлення ў ЕС«. Пасля незаконнага рэферэндуму 1996 года і расейскай дапамогі Лукашэнку ва ўмовах імпічменту, працэс ратыфікацыі пагаднення з дзяржавамі ЕС быў замарожаны.

#ГісторыяМКБ
9 сакавіка 1918 года выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з'езду прымае Другую Устаўную грамату, якой была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. Асноўныя законы Беларускай Народнай Рэспублікі пазней павінен быў зацвердзіць Устаноўчы Сойм Беларусі‚ скліканы на асновах агульнага і роўнага выбарчага права.

#ГісторыяМКБ
12.03.1994 Нарадзіўся беларускі герой і сапраўдны камандзір, якога, на жаль, больш няма Іван Марчук з пазыўным Брэст. Яму павінна было споўніцца 30 гадоў.

26 чэрвеня 2022 у самым цяжкім баі пад Лісічанскам дзе ўдзельнічалі беларусы Брэст і яшчэ трое беларусаў загінулі, а двое Ян «Тромблі» Дзюрбейка і Сяргеей «Клешч» Дзегцев патрапілі ў палон! Сілы ворага пераважалі прынамсі ў тры разы, а таксама ў ворага былі танкі.

Вечная памяць герою!
🧔

#ГісторыяМКБ
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
14 сакавіка 1863 года ў Горадні дайшло да бою нашых паўстанцаў з расійскімі войскамі.

Група моладзі на чале з начальнікам станцыі Лявонам Кульчыцкім паспрабавала выехаць цягніком у Парэчча з мэтаю злучэння з партызанскім атрадам Людвіка Нарбута, што атрымалася 7 ці 8 людзям. Рэшта, пасля кароткіх баёў, разбеглася па дамам. Усім знойдзеным паўстанцам канфіскавалі маёмасці, а частку пазбавілі правоў стану, саслалі ў войска ці на катарну ў Сібір.

У памяць і гонар нашых паўстанцаў у 1993 годзе на гарадзенскім чыгуначным вакзале была ўсталяваная мемарыяльная шыльда, якую на хвалі ўзмоцненай расеізацыі дэмантавалі ў 2023 годзе.

#ГісторыяМКБ
15 сакавіка 1994 году Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў першую Канстытуцыю незалежнай Беларусі

Апазыцыя БНФ у галасаваньні ня ўдзельнічала, бо выступала супраць увядзеньня пасады прэзыдэнта, заявіўшы, што гэта прывядзе да дыктатуры. Канстытуцыю падпісаў старшыня Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб.

#ГісторыяМКБ
17 сакавіка 1937 года ў СССР быў прыняты закон, які пазбавіў сялян свабоды перамяшчэння. Каб нават на гадзіну з'ехаць з калгасу або саўгаса, селянін павінен атрымаць у сельсавеце спецыяльную даведку, якую давалі толькі з дазволу старшыні.

#ГісторыяМКБ
18 сакавіка 1921 паміж савецкай Расеяй і Польшчай быў заключаны ганебны Рыжскі дагавор, у выніку якога Беларусь была падзеленая на дзве часткі.

Якуб Колас пісаў:

Нас падзялілі — хто? Чужаніцы,
Цёмных дарог махляры.
К чорту іх межы! К д’яблу граніцы!..
Нашы тут гоні, бары!

Будзем мы самі гаспадарамі,
Будзем свой скарб ратаваць!
Годзе той крыўды! Ў ногу з братамі
Пойдзем наш край вызваляць.

#ГісторыяМКБ
20 сакавіка 1862 нарадзіўся Адольф (пазней Адам) Багдановіч - беларускі этнограф і фалькларыст, гісторык мастацтва, мовазнавец, мемуарыст, удзельнік рэвалюцыйна-народніцкага руху, бацька класіка беларускай літаратуры.

Цікавы факт - Багдановіч быў сябрам М. Горкага і яго сям'і, вёў актыўную перапіску з дзеячамі беларускай і расейскай культуры.

#ГісторыяМКБ
22 сакавіка 1864 года расейскімі ўладамі на пляцы Лукішкі ў Вільні быў павешаны беларускі герой і кіраўнік паўстання Кастусь Каліноўскі. Перад пакараннем Каліноўскі паспеў напісаць "Лісты з-пад шыбеніцы", своеасаблівы зварот. У фрагменце чытаем:

"Braty maje, mużyki rodnyje. S pad szubienicy maskoŭskoj prychodzić mnie da was pisaci, i może raz astatni. Horko pakinuć ziemielku radnuju i Ciebie, darahi moj narodzie. Hrudzi zastohnuć, zabolić serce, ­ no nie żal zhinuć za twaju praŭdu (...) Niemasz, Bratki, bolszaho szczaściu na hetom swieci, jak kali czeławiek u haławie maje rozum i nauku (...) No jak dzień s noczju nie chodzić razom, tak nie idzie razam nauka praŭdziwa z niawoloj maskoŭskoj. Dapokul jena u nas budzie, u nas niczoho nia budzie, nie budzie praŭdy, bahactwa i nijakoj nauki, ­adno nami jak skacinoj waroczać buduć nie źla dabra, no na pahibiel naszu (...) Bo ja tabie s pad szubienicy każu Narodzie, szto tahdy tolko zażywiesz szczaśliwo kali nad taboju Maskala ŭże nie budzie."

#ГісторыяМКБ
26 сакавіка 1944 у менскім гарадскім тэатры адбылася прэм'ера оперы «Усяслаў Чарадзей» М. Шчаглова-Куліковіча на вершы Н. Арсенневай #ГісторыяМКБ
30 сакавіка 1890 памёр Іасафат Агрызка - беларускі выдавец, журналіст, грамадска-палітычны дзеяч

Скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. У Санкт-Пецярбургу заснаваў друкарню (1859-63). Перавыдаў старажытныя законы ВКЛ і Польшчы «Volumina Legum» («Збор законаў». Сябраваў з М. Чарнышэўскім. Падчас паўстання 1863-64 стаў галоўным прадстаўніком паўстанцкага варшаўскага ўрада (камісар Нацыянальнага ўрада) у Санкт-Пецярбургу (прызначаны ў лютым 1863). У 1864 прыгавораны да смяротнага пакарання, замененага на 20 гадоў катаргі, якую адбываў у Сібіры (Акатуй, Вілюйск, Якуцк). У 1877 вызвалены з забаронаю вяртацца на тэрыторыю Беларусі, Літвы, Польшчы.

#ГісторыяМКБ
3 красавіка 1918: «Народны Сакратарыят Беларускае Народнае Рэспублікі прыняў пастанову пра абвешчаньне беларускае мовы дзяржаўнаю і абавязковаю моваю Рэспублікі. Нацыянальным мяншыням Беларусі дазваляецца карыстацца сваёю моваю ў афіцыйных дачыненьнях зь дзяржаўнымі ўстановамі. Усе акты, дакумэнты і ліставаньне ўрадавых установаў павінны адбывацца на дзяржаўнай беларускай мове».

#ГісторыяМКБ
9 красавіка 1970 года ў Менску мелі месца масавыя хваляванні звязаныя з забойствам два дні раней менскага хіпі Вячаслава Максакава. Удзел у выступленні бралі прадстаўнікі беларускага музычнага нонканфармізму.

Выступленне адбылося стыхійна на месцы забойства Максакава па вул. Энгельса ля кінатэатру «Навіны дня» (цяпер - Малая сцэна Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы), у 300 метрах ад ЦК КПБ. Па розных ацэнках, у акцыі ўзяло ўдзел ад 100 да 400 чалавек.

07.04.1970 Вячаслаў Максакаў і яго сябар Аляксандар Шарубаў былі спыненыя каля кінатэатру «Навіны дня» крыкамі нейкага хлопца «Хайль Гітлер!». Распачалася бойка, падчас якой незнаёмы выцягнуў з рукава штых і параніў хлопцаў - Максакава смяротна.

На фота: менскія гіпі каля Палацу спорту. Самы крайні справа — Уладзімер Цэсьлер.

#ГісторыяМКБ
13 гадоў таму адбыўся выбух у менскім мэтро.

11 красавіка 2011 году на станцыі мэтро «Кастрычніцкая» ў менску адбыўся выбух. Пацярпелі 204 чалавекі, 15 загінулі. У ноч з 12 на 13 красавіка затрымалі двух падазраваных – 25-гадовых Ўладзіслава Кавалёва і Дзьмітрыя Канавалава. Да афіцыйнай вэрсіі гэтага здарэньня пытаньні застаюцца і праз 13 гадоў.

#ГісторыяМКБ
"Цяпер астановімся на нашай беларускай мове. Нам кажуць, і мы самі часта гэтаму патураем, што мова беларуская простая. А па-мойму: ну і дзякаваць Богу, абы не крывая."

Янка Купала, Эсэ "Ці маем мы права выракацца роднай мовы". 17 красавіка, 1914 г.

#ГісторыяМКБ
Сення 19 красавіка ў 1943 годзе ў Варшаўскім гета выбухнула ўзброенае паўстанне габрэяў (дзе з 40-50 тыс. габрэяў ваявалі толькі каля тысячы).

Напярэдадні габрэйскага свята Песах 19 красавіка нямецкая паліцыя і войскі СС планавалі зачыстку і поўнае знішчэнне Варшаўскага гета. Гэта дзень пачатку паўстання габрэяў. Жыхары гета хаваліся ў схованках і тайніках. Габрэйскія паўстанцы атакавалі немцаў нешматлікай агнястрэльнай зброяй, кактэйлямі Молатава і ручнымі гранатамі. Людзі нападалі на нацыстаў з цэглай у руках ці проста голымі рукамі.

26 дзён доўжыліся разлютаваныя баі за кожны дом, за кожны склеп. Немцы, не ў стане выбіць паўстанцаў з дамоў, проста выпальвалі габрэяў агнямётамі. Палякі, уражаныя і натхнёныя паўстаннем, спрабавалі прыйсці на дапамогу і прарваць акружэнне. Тры часткі Арміі Краёвай беспаспяхова спрабавалі прабіць сцены гета з дапамогай узрыўчаткі. Асуджаныя на знішчэнне габрэі абараняліся да 15 траўня.

Трагічныя, непазбежныя паўстанні за свабоду выклікаюць надзею, ствараюць ідэнтычнасць супольнасці, нясуць задзел на перамогу праз шмат гадоў, фармуюць нацыянальную памяць аб значнасці подзвігу, пакідаюць моцны генетычны след у любым грамадстве і ў гісторыі кожнага народа. Менавіта гэтага зараз і не хапае беларускаму народу. Настане той момант, калі беларусы дойдуць да крайнасці, узнімуць паўстанне і знішчаць лукашысцкі і пуцінскія рэжымы са зброяй у руках.

З 1942 года нацысты пачалі планава зачышчаць 400 тысячнае гета, вывозіць габрэяў у лагеры смерці, дзе праводзіліся масавыя забойствы. У паўстанцаў быў выбар – павольна паміраць у нечалавечых умовах гета, як быдла ў душагубках канцлагераў або памерці з гонарам і сапраўднымі людзьмі, гучна заявіўшы ўсяму свету і галоўнае свайму ворагу, што яны не быдла і не рабы.

Нацысты зраўнялі гета з зямлёй, тысячы людзей загінула, але памяць аб гэтай падзеі засталася назаўжды. Гэта выдатны прыклад чалавечай адвагі, стойкасці людзей, якія ў невыносных умовах, будучы задушанымі, фізічна і маральна апушчанымі да ўзроўню жывёлы прагнуць свабоды.

#ГісторыяМКБ
Марыі Калеснікавай 42!

Чацвертыя народзіны мужная Марыя адзначае за кратамі

Апошні ліст ад Марыі Калеснікавай родныя атрымалі 15 лютага 2023 года. З таго часу блізкія не маюць пра яе аніякай інфармацыі. Мяркуецца, што Марыя знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу.

Яе не водзяць на працу, яна год ізаляваная у адзіночнай камеры. Іншыя зняволеныя жанчыны, трапляючы ў ШІЗА, чулі яе голас, калі яна была там і казала ахоўнікам пра тое, што адчувае сябе блага.

#ГісторыяМКБ
How to Change Teams Background