Наша Ніва
28.2K subscribers
57.3K photos
8.98K videos
2 files
42.7K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
«Некаторыя моманты ўсплывалі ў галаве, як у кіно». Алег Груздзіловіч — пра сваю кнігу аб дзевяці месяцах у няволі

Журналіст, які правёў дзевяць месяцаў у турме, напісаў кнігу пра свой сумны досвед. Нягледзячы на ўсю драматычнасць тэмы, аўтар прытрымліваецца свайго фірмовага іранічнага стылю і спрабуе ўбачыць прыкметы чалавечнасці нават у вертухаях. @bajby паразмаўляла з аўтарам.

https://nashaniva.com/318090

Без VPN —
па гэтай спасылцы.
Жыхары Шабекіна скардзяцца, што не могуць датэлефанавацца да гарачай лініі па эвакуацыі. Занадта шмат людзей жадаюць з'ехаць з 40-тысячнага горада

Мясцовая адміністрацыя не зрабіла ніякіх пунктаў збору людзей, бо гэта небяспечна. Жыхароў імкнуцца вывозіць на машынах і невялікіх аўтобусах. Як піша «Подъём», сітуацыя вельмі напружаная.

«Горад абстрэльваюць. Горад эвакуіруецца, і адміністрацыя, у прынцыпе, нам дапамагае. Але я не магу датэлефанавацца па тых тэлефонах, якія пазначаныя, таму што занадта шмат людзей, якія хочуць з'ехаць адсюль. Яны (улады) кажуць, што даюць машыны і аўтобусы, але гэта трэба кудысьці ісці. А дайсці да аўтобуса — гэта праз снарады, небяспечна.

Гэта, вядома, не паніка, але ўсё жадаюць выратаваць свае жыцці, жыцці дзяцей. Лепш з'ехаць», — цытуе выданне мясцовага жыхара.
Лукашэнка пашкадаваў, што Расія не пайшла больш маштабнай вайной на Украіну ў 2014-2015 годзе

І абвінаваціў Захад, што ён зрабіў Украіну здольнай абараніць сябе.

https://nashaniva.com/318095

Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Пэўная фільтрацыя кантынгенту». Церцель растлумачыў узмоцнены кантроль і праверкі тэлефонаў на граніцы

Старшыня КДБ пракаментаваў праверкі на межах Беларусі, падчас якіх людзям лазяць у тэлефоны і ладзяць допыты.

«Гэта мера рэалізуецца цяпер па ўсім перыметры нашай граніцы. Яна накіраваная на своечасовае выяўленне і лакалізацыю дзейнасці асоб, якія выношваюць тэрарыстычныя, экстрэмісцкія памкненні ў адносінах да Беларусі», — заявіў Церцель.

Узмоцнены кантроль на мяжы, па яго словах, гэта адзін са складнікаў, які дазваляе рабіць пэўную фільтрацыю такога кантынгенту і не дапускаць на тэрыторыю Беларусі.
Наша Ніва
Жыхары Шабекіна скардзяцца, што не могуць датэлефанавацца да гарачай лініі па эвакуацыі. Занадта шмат людзей жадаюць з'ехаць з 40-тысячнага горада Мясцовая адміністрацыя не зрабіла ніякіх пунктаў збору людзей, бо гэта небяспечна. Жыхароў імкнуцца вывозіць…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У цэнтры Шабекіна палыхае шматпавярховы інтэрнат побач з мясцовай адміністрацыяй

Па звестках мясцовых тэлеграм-каналаў, туды прыляцеў снарад. Будынак адміністрацыі таксама пашкоджаны.

У самім горадзе няма святла.
Бацькі задалі чыноўнікам свае пытанні пра цэнтралізаваны экзамен. Вось што ім патлумачылі пра пералік балаў

Разабрацца ў адказах няпроста.

https://nashaniva.com/318097

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Затрымалі каталіцкага семінарыста Уладзіслава Беладзеда

Як стала вядома @christianvision, учора Беладзеда затрымалі і даставілі ў Цэнтральны РУУС Мінска. У гэта момант Уладзіслаў знаходзіцца на Акрэсціна.

Уладзіслаў Беладзед — выпускнік Інстытута тэалогіі БДУ, пасля заканчэння якога паступіў у рыма-каталіцкую семінарыю і праходзіў практыку ў Мінскім Архікафедральным саборы.
Forwarded from Бальзам
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Выйшаў трэйлер шостага сезона «Чорнага люстэрка»

У ім будзе пяць серый. Прэм'ера сезону чакаецца 15 чэрвеня на Netflix.
«Крычала, вяла сябе агрэсіўна». Алена Анісім адсядзела 12 сутак

Цяпер яна выехала з Мінска.

https://nashaniva.com/318107

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Расія ўзнагародзіла беларускіх кадэбэшнікаў

Гэтым пахваліўся старшыня КДБ Іван Церцель. За што канкрэтна беларускія разведчыкі атрымалі ўзнагароды, Церцель не стаў удакладняць.

«Вы павінны разумець абмежаванасць, закрытасць нашай працы. <…> Я сказаў бы так: мы нават падказваем нашым расійскім сябрам і калегам, перадаем і здабываем пэўную інфармацыю. Сёння ў падзяку (не буду раскрываць, за што) шэраг афіцэраў нашай знешняй разведкі будуць узнагароджаныя ўзнагародамі Расійскай Федэрацыі. Тэма закрытая, таму я не скажу, але яна звязана з многімі пытаннямі», — сказаў Церцель.
Памёр святар Станіслаў Лугоўскі

Ён чвэрць стагоддзя служыў у Беларусі.

https://nashaniva.com/318110

Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Рускі добраахвотніцкі корпус» заяўляе, што вядзе баі ў прадмесцях Шабекіна — сёлах Новая Тавалжанка і Цітоўка

Легіён «Свабода Расіі» апублікаваў кадры, як сцвярджаецца, знішчэння расійскай тэхнікі ў раёне Новай Тавалжанкі.

Мінабароны Расіі паведаміла, што адбіла тры атакі і сарвала тэракт у Шабекіне. Пры гэтым, па заяўленнях ведамства, былі забітыя каля 30 дыверсантаў.
Канчаткова: Месі пакідае «ПСЖ»

Пра гэта заявіў галоўны трэнер каманды.

https://nashaniva.com/318117

Без VPN — па гэтай спасылцы.
Зяленскі назваў умову, пры якой спыніцца тэрор Расіі

https://nashaniva.com/318120

Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Драздах на продаж выставілі новы дом за тры мільёны даляраў

Яго пабудавалі сёлета.

https://nashaniva.com/318124

Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Белгарадзе пралунаў выбух

Па непацверджанай інфармацыі, бомба ўпала са знішчальніка ці беспілотнага апарата.

Ёсць пацярпелы, афіцыйнай інфармацыі пакуль няма.
Беларускія вайскоўцы патрэніраваліся збіваць дроны халастымі патронамі

«Праводзілі не трэніроўку па знішчэнні БПЛА, а здымку чарговай паказухі», — аналізуе кадры @hajun_by.

https://nashaniva.com/318128

Без VPN — па гэтай спасылцы.
МЗС Беларусі паабяцала «асіметрычны адказ» Польшчы на абмежаванні

«У Беларусі не прыгнятаецца ніводная з нацыянальных меншасцяў, усе грамадзяне розных нацыянальнасцяў жывуць у міры і згодзе».

https://nashaniva.com/318127

Без VPN —
па гэтай спасылцы.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Улады паказалі, з дапамогаю якіх тэхнічных сродкаў будуць сёлета кантраляваць адпачынак на пляжах

Дроны і электрасамакаты.

https://nashaniva.com/318129

Без VPN — па гэтай спасылцы.
How to Easily Find YouTube Videos: A Comprehensive Guide